КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
За мінулую пяцігодку ў Брэсцкай вобласці ў сельгасабарот уведзена звыш 110 тысяч гектараў меліяраваных зямель. З 2023 года аб’ёмы меліяратыўных работ у рэгіёне выраслі ў 7,5 раза ў параўнанні з 2021-м – з 4 да 30 тысяч гектараў. Доля вобласці ў маштабах рэспублікі складае амаль 30 працэнтаў.

Снимок экрана 2026-06-05 110503.png



У меліярацыі зямель нашага Палесся вельмі багатая гісторыя. Менавіта на гэтых плошчах сёння атрымліваюць значную частку ўраджаю сельскагаспадарчых культур – ад збожжавых да гародніны і травяністых кармоў.
Некалькі гадоў таму ў ААН афіцыйна папярэдзілі аб пагрозе глабальнага голаду, так як рост цэн на прадукты харчавання дасягнуў папярэдняга максімуму 1990 года. Для Беларусі такое становішча справы прадастаўляе перспектыўную магчымасць зарабіць. Для гэтага неабходна больш актыўна задзейнічаць патэнцыял аднаго з галоўных багаццяў краіны – меліяраваных зямель.
Столінскае прадпрыемства меліяратыўных сістэм – адна з арганізацый, якая займаецца не толькі абслугоўваннем існуючай сеткі, але і яе рэканструкцыяй, а таксама будаўніцтвам. Праязджаючы міма офіса прадпрыемства, здалёк кідаецца ў вочы стары экскаватар, на вяршыні стралы якога знаходзіцца гняздо з бусламі. Вельмі сімвалічна атрымалася.
– Да таго ж склалася гэта спантанна, – кажа дырэктар УП «Столінскае ПМС» Уладзімір Гедраец. – Сам экскаватар на пастаменце мы ўсталявалі каля 10 гадоў таму, а гняздо з бусламі з’явілася праз некалькі гадоў. Прыязджаю неяк раніцай у панядзелак на працу, а на страле ўжо пара «кватарантаў». Мы не сталі іх праганяць і ўбачылі ў гэтым своеасаблівы знак. Цяпер гэта нашы родныя буслы.
Уладзімір Мікалаевіч расказаў, што экскаватар прыкладна 1972 года выпуску быў адным з самых масавых, якія выпускаліся ў СССР. Дадзены тып тросавых экскаватараў прымаў удзел у шырокамаштабнай меліярацыі на самым світанку гэтай кампаніі.

– Умяшчальнасць яго каўша складае каля 0,4 кубаметра, – працягвае Уладзімір Гедраец. – Для параўнання, цяперашнія стандартныя экскаватары, напрыклад, гідраўлічны «Каханаўскі». Яго стандартны коўш таксама прыкладна такога аб’ёму. Але ён хутчэйшы з-за таго, што гідраўлічны цыкл значна хутчэйшы. Цыкл – гэта падняць коўш, заглыбіць, набраць грунту, падняць стралу, павярнуцца, выгрузіць. Калі на тросавым старым экскаватары паспяваеш зрабіць толькі адзін цыкл, то на сучасным за гэты час – тры-чатыры. Да таго ж зараз працуеш толькі рукамі, джойсцікам. А раней трэба было падключаць і ногі. Не кожны чалавек мог справіцца з такой работай.
Гісторыя з’яўлення экскаватара на пастаменце наогул цікавая. На ім у свой час працаваў бацька Уладзіміра Мікалаевіча – Мікалай Валянцінавіч. Ён усё жыццё прысвяціў меліярацыі, у прыватнасці экскаватарам. Пайшоўшы на пенсію па ўзросце ў 55 гадоў, ён працягваў працаваць. Пад яго кіраўніцтвам аднавілі машыну, і ён яшчэ сем гадоў працаваў на ёй.
– А гэты экскаватар яшчэ «жывы»? – пытаюся ў Уладзіміра Мікалаевіча.

– Вядома ж! Жывей за ўсіх жывых! – адказвае ён. – Нават зараз яго можна завесці, і ён будзе працаваць. Ён знаходзіцца ў вельмі добрым знешнім выглядзе: не сагнуты, не памяты. Шкло і тое ўсё заводскае. Ну, гумавыя тэхнічныя вырабы дзе-нідзе пацямнелі, патрэскаліся. А так ён цалкам на 100 працэнтаў камплектны.
З моманту першай хвалі меліярацыі на Палессі адбыліся вельмі моцныя змены. Калі ўзгадаць першапраходцаў, людзі літаральна «адваёўвалi» гэтую зямлю ў прыроды. Арганізоўвалiся палявыя станы са сталовымi, запраўкамi і майстэрнямi па рамонце тэхнікi. Людзi выязджалi з дому на тыдні і жылi там жа, працуючы вахтавым метадам.
– Цяпер умовы сталі значна лягчэйшыя: адпрацаваў дзень – увечары ўжо дома. Бывалыя механізатары расказвалi (успамiнаў нават мой бацька): завязуць цябе ў балота, дадуць саляркі на тыдзень... А начаваць даводзiлася то ў стажку сена, то на ферме дзе-небудзь. Умовы былi спартанскiя.
Нягледзячы на тое, што за апошнія гады зроблена шмат, работы менш не становiцца. І гэта добра, бо ў людзей ёсць годны заробак.
– Работы шмат, – кажа Уладзімір Мікалаевіч. – Вось зараз, напрыклад, праектуецца аб’ект плошчай 222 гектары ў раёне Дубая. Заканчваем аб’ект новай меліярацыі «Рэчыца» плошчай 213 гектараў. Далей будзем працаваць на аб’екце рэканструкцыі ў Рухчы плошчай 276 га. У гэтым месяцы плануем выйсці на мелiярацыйную сістэму «Грыўковiчы» для патрэб СВК «Фядорскi» – гэта яшчэ 172 гектары. Плануем папрацаваць і для патрэб КСУП «Відзiборскi». Сёння наша тэхніка таксама працуе на землях ААТ «Новая Прыпяць», ААТ «Палеская нiва». Усе работы фiнансуюцца з абласнога бюджэту.

Снимок экрана 2026-06-05 110446.png
– Пра якія сумы ідзе гаворка?

– Толькі на аб’екты рэканструкцыі плануецца выдзеліць 4,95 млн рублёў. А ўвогуле за год наша прадпрыемства з улікам рамонтна-эксплуатацыйных работ плануе асвоiць амаль 11,73 млн рублёў. У гэтым плане ў нас таксама маецца рост па аб’ёмах выкананых работ.

Пасля цёплай размовы разам з галоўным інжынерам прадпрыемства Мікалаем Пракапчуком мы наведалi новы аб’ект «Рэчыца», дзе, нягледзячы на дождж і слоту, работа кіпела пад гусеніцамi магутнай балотнай тэхнікi. У хуткім часе добраўпарадкаваная зямля будзе перададзена ААТ «Церабяжоў-Агра», каб пасля радаваць погляды праязджаючых вандроўнікаў разнастайнасцю фарбаў.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image