- 09.10.2026
Усё ідзе па графіку
Зараз у сельскагаспадарчых прадпрыемствах праводзяцца апошнія работы перад зімой. Убіраюцца апошнія гектары кукурузы, трамбуюцца сіласна-сянажныя траншэі, засяваюцца палі азімымі культурамі.
Не выключэнне і ААТ «Новая Прыпяць», дзе ў цёплыя восеньскія дні поўным ходам кіпіць работа. На палях вытворчага ўчастка ў Сямігосцічах гудзе адразу некалькі адзінак тэхнікі. На энерганасычаным трактары «Кіравец» глебу пад сяўбу рыхтаваў Аляксей Карняйчук. Працуе выдатна, за што неаднаразова атрымліваў пахвалу ад кіраўніцтва.


















