КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
18 жніўня 2025 года пайшоў з жыцця Віктар Васілевіч Вабішчэвіч. Прайшоў год і ніяк не слабее пачуццё страты.
Гэты чалавек вядомы ў нашай Айчыне як выдатны майстар слова, таленавіты педагог, няўрымслівы даследчык гістарычнага мінулага.

Я добра ведаў Віктара Васілевіча 47 гадоў. У 1978-1979 гг. мы жылі ў адным пакоі інтэрната № 1 Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэта быў інтэрнат для студэнтаў гістарычнага факультэта. Я навучаўся на трэцім курсе, Віктар – на другім.
Добра памятаю нашу першую сустрэчу. На паліцы ляжалі часопісы «Бярозка», «Полымя», «Маладосць», газеты «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». Я папрасіў у Віктара пабачыць гэтыя выданні. У кожным з іх былі размешчаны яго вершы.

Верш «Песня Віктара Хара» ў 1977 годзе быў надрукаваны ў часопісе «Бярозка» і стаў яго першым творам, змешчаным у друку.
Усе вершы спадабаліся,  аб гэтым я і сказаў Віктару Вабішчэвічу. Ён заявіў, што з ранняга дзяцінства жыве ў краіне паэзіі і застанецца ў ёй да канца дзён сваіх. Так яно і адбылося.

Праз многія гады Віктар пісаў: «Крыніцаю творчага натхнення для мяне, як зараз прынята гаварыць  музаю, з’яўляецца Прыгажосць ва ўсіх яе праявах. Гэта і прыгажосць мілых і непаўторных краявідаў, і прыгажосць нейкага моманту, і прыгажосць нашага цудоўнага зямнога жыцця, і прыгажосць мастацкіх вобразаў і чалавечых учынкаў, самога чалавека.
Люблю нашу прыроду, не толькі беларускія пейзажы, але і ўсе, якія мне даводзілася бачыць, з замілаваннем любуюся праявамі кожнай пары года, хоць самая любімая для мяне – лета. Люблю зіхатлівы сонечны дзень і панурую часіну дажджу, узыход сонца і яго адмысловы захад у воблаках і хмарах, снегапады і неўтаймоўныя веснавыя паводкі, птушыны шчэбет і мілагучную песню ручая.
Асабліва часта ўспамінаюцца паводкі на перапоўненых веснавых рэках – незвычайнае відовішча, якое мне даводзілася бачыць толькі на нашых палескіх паўнаводных рэках у дзяцінстве. Такога не ўбачыш больш нідзе ў Беларусі. Ды і на нашым Палессі рэкі зараз прыкметна здрабнелі, і ім ніколі не дапяць да размаху крыгаходаў майго дзяцінства».

Пры жыцці нашага героя выйшла пяць зборнікаў яго вершаў: «Чорны боль», «Кахаю і люблю», «Уражанне», «Orbi», «Вятліца». Плюс вершы ў перыёдыцы, альманахах, зборніках. Абагульненая ацэнка яго творчасці ўяўляецца такой. Перад намі паэт-мысліцель, паэт-філосаф, паэт-грамадзянін, паэт-гуманіст, паэт-наватар, бліскучы прапагандыст агульначалавечых каштоўнасцей. У кожным творы адчуваецца выкарыстанне спецыфічных мастацкіх сродкаў. Выдатнейшая беларуская мова. Прыцягненне ўласных неалагізмаў.
Паэт задаў вельмі высокую маральную планку.
Вельмі кранаюць душу, сэрца такія радкі:
Я, здаецца, крыху летуценнік
І заглядваю ў іншы сусвет,
Дзе законы свае святлаценю,
Дзе ў пашане мастак і паэт.

У абдымках фантазій і мрояў
Я лячу ў валадарства красы,
У краіну ружовых секвояў,
На абшар цудадзейнай расы.

Прыгажосць там не толькі ў паэмах,
Там яна і ў людской мітусні,
І ў малюнках на скалах і сценах,
І ў тых гуках, што ранак сасніў.

Там жывуць дабрыня і сумленне,
І нязменна пануюць яны.
У сузор’ях выдатных імкненняў
Не бывае ні зла, ні маны.

Там сабе не ствараюць герояў
І ў кумірах патрэбы няма,
І няма абаронцаў і вояў –
Не відаць варажнечы кляйма.

І прыходзяць такія імгненні,
І прыходзіць само пачуццё,
Што вясновага рання праменні
Прынясуць нам такое жыццё.
Добра памятую, што Віктар быў адным з нямногіх студэнтаў, што размаўлялі выключна на беларускай мове. За гэта шмат студэнтаў адносіліся да яго з нейкай іроніяй. Безумоўна, Віктар Вабішчэвіч апярэджваў свой час. Ён верыў, што надыдзе той час, калі беларуская мова стане дзяржаўнай. Наш герой вітаў прыняцце 26 студзеня 1990 года Закона «Аб мовах у Беларускай ССР», дзе быў прапісаны менавіта такі статус беларускай мовы. Шмат гадоў быў сябрам Рэдакцыйнай рады часопіса «Роднае слова».

Наш герой часта распавядаў мне пра сваю родную Століншчыну. З 65 пражытых гадоў на Століншчыну прыпадае 60. Пяць гадоў навучаўся ў БДУ. 43 гады настаўнічаў ва ўзгаданым рэгіёне. На вельмі высокім узроўні выкладаў гісторыю, айчынную і сусветную мастацкую культуру. Актыўна дзяліўся з калегамі напрацоўкамі па дадзеным пытанні. Выдаў некалькі адпаведных дапаможнікаў.
Калі весці размову пра культуру, то трэба спецыяльна падкрэсліць, што ён быў заўзятым тэатралам. Успамінаю, што ў студэнцкія гады не было такога тыдня, калі б Віктар Вабішчэвіч не наведваў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.
Вельмі моцныя ўражанні на яго зрабіла гульня культавых акцёраў Стэфаніі Станюты, Здзіслава Стомы, Галіны Макаравай, Паўла Кармуніна, Зінаіды Браварскай, Мікалая Яроменкі, Генадзя Гарбука, Генадзя Аўсяннікава, Ліліі Давідовіч, Марыі Захарэвіч, Віктара Тарасава, Аўгуста Мілаванава, Галіны Талкачовай, Валянціна Белахвосціка. Пра кожнага з гэтых акцёраў ён мог распавядаць гадзінамі.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2010). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014). Узнагароджаны Граматамі Столінскага раённага аддзела культуры, Брэсцкага абласнога аддзела народнай адукацыі, Міністэрства адукацыі Беларусі.
Міхаіл Стралец
+6
6
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image