КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Святочны канцэрт пад такой назвай адбыўся ў мінулую нядзелю ў аграгарадку Велямічы з нагоды 634-га дня нараджэння.  Гасцей і жыхароў сельскага Савета вітала яго старшыня Святлана Пашкевіч. 

– Наша родная старонка – не проста кропка на карце. Гэта месца, дзе паветра пахне хлебам і мёдам, дзе трава зелянейшая, а неба здаецца бліжэй. Гэта нашы лёс, гісторыя і гонар. Тут продкі вырошчвалі хлеб і стваралі будучыню для нашчадкаў. І мы працягваем гэтую благаславенную справу, аддана працуючы на роднай зямлі. Дзякуй вам, дарагія жыхары Веляміцкага сельскага Савета. Няхай у вашых сем’ях заўсёды пануюць мір і радасць.
Звярнуўся да прысутных настаяцель храма святога прарока Іліі – пратаіерэй Іаан Пешка, які нагадаў пра такія каштоўнасці, як духоўнасць, вера і любоў да блізкіх. 
Хвілінай маўчання ўшанавалі подзвіг землякоў, якія здабывалі Вялікую Перамогу на палях вайны. Памяць заўсёды будзе жыць у сэрцах іх дзяцей, унукаў і праўнукаў. 

Потым вядучыя расказалі, што на тэрыторыі сельсавета зараз жыве 43 шматдзетныя сям’і, адна з якіх – сям’я Паўла і Крысціны Ліпскіх з в..Альпень выхоўвае тры дачушкі.   
Самай меншай жыхаркай стала дзяўчынка Ангеліна, якая нарадзілася ў сям’і Яўгена і Марыны Дзямко. 
А вось 90-гадовы рубеж перасягнулі 20 доўгажыхароў сельсавета. Аднымі з іх з’яўляюцца Уладзімір Ранцэвіч, які мае за плячыма 96 гадоў, і яго жонка Вольга Макараўна, якой 92 гады. Дарэчы, гэтая сямейная пара адзначыла 75 гадоў сумеснага жыцця, з’яўляючыся рэкардсменамі не толькі сельскага Савета, але і раёна. Яны выгадавалі траіх дзяцей, маюць пяць унукаў і шэсць праўнукаў. 
А яшчэ гэтая сямейная пара з’яўляецца прыкладам для тых, хто сёлета адзначыў залатое вяселле. 50 гадоў крочаць разам Мікалай і Валянціна Кажаноўскія, Мікалай і Мальвіна Мазан, Мікалай і Кацярына Хадакоўскія, Антон і Ніна Кажаноўскія. 
Віншаванні прымалі і тыя пары, якія маюць удвая меншы сямейны стаж і з’яўляюцца сярэбранымі юбілярамі. Гэта Іван і Ганна Пашкевіч, Васілій і Аксана Кругліч, Васілій і Паліна Бруцкія, Уладзімір і Ірына Аблавушка, Уладзімір і Ірына Шабунька. 
Падарункі таксама атрымалі Галіна Мамайка, Вера Пенчык і Таццяна Слуцкая, якія 26 ліпеня адзначылі дзень нараджэння. 
Словы падзякі гучалі ў бок бацькоў, чые дзеці з’яўляюцца гонарам сваёй малой радзімы, займаючы прызавыя месцы ў алімпіядах і спартыўных спаборніцтвах. Адзначаны падзячнымі лістамі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, а таксама Іван Ранцэвіч і Валянціна Сыса, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці сельсавета. 
Робяць прыгажэйшым сваю старонку Паўліна Ляшкевіч, Іван і Вольга Кажаноўскія, Мікалай і Іна Кананчук, якія сталі пераможцамі конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне. 
Завіталі на свята дырэктар ААТ «Палеская ніва» Аляксей Бародзіч і старшыня прафкама гаспадаркі Яўгенія Акавітая. Яны падзякавалі сваім работнікам за іх плённую працу і значны ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі. Гэта былыя кіраўнік вытворчага ўчастка Ганна Кругліч, вадзіцель Уладзімір Бруцкі, кладаўшчык Міхаіл Давідчук. 
Працягнулі іх справу маладыя работнікі – зваршчык Максім Кузьміч, кіраўнік вытворчага ўчастка ў Велямічах Аляксей Гушча, загадчык майстэрнямі Андрэй Кананчук, вадзіцель Аляксей Аблавушка і бухгалтар Кацярына Аблавушка. 
Трэба адзначыць, што ў гэты дзень панавала цудоўнае надвор’е, таму на свята прыйшло шмат жыхароў са сваімі сем’ямі. Музычнымі падарункамі радаваў калектыў Рамельскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Дзейнічалі гандлёвыя рады, таму было дзе падсілкавацца шашлыком і іншымі прысмакамі. 
Сэрца радуецца, калі бачыш, як весела і бесклапотна бегае дзетвара, як пад раскідзістымі галінамі вербаў вядуць няспешную размову старэйшыя, як гучаць народныя песні ў выкананні мясцовых спявачак. 
Адназначна, такія святы неабходна праводзіць часцей, бо яны аб’ядноўваюць людзей, выхоўваюць гонар за свой край, вучаць клапаціцца пра яго, шанаваць і прымнажаць тое, што ёсць. Няхай шчасціць вам, гаспадары палескай зямлі! І да новых сустрэч!

Ганна 
МЕЛЬНІК
Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image