Туды мы і накіраваліся, каб пабачыць, як адбываецца сартаванне.
Кіруе працэсам Таццяна Брышчук, якая расказала, што для пасадкі аддаюць перавагу гатунку «Першацвет», паколькі ён выдатна захоўваецца і заўжды паказвае вялікую ўраджайнасць. У гэтым годзе, нягледзячы на даволі спякотнае лета, бульба таксама не падвяла і ўрадзіла на славу. Частку яе павязуць на кірмашы, якія традыцыйна ладзяцца восенню.
– Нашу бульбу выдатна купляюць, бо ведаюць яе смакавыя якасці, – кажа Таццяна Уладзіміраўна. – Мяркую, у гэтым годзе на яе таксама будзе вялікі попыт.
А на полі бліз вёскі Хорск на бульбаўборачным камбайне працавалі Анатолій Патрубейка і Юрый Каляда. У час нашага візіту за бульбай прыехаў Фёдар Стаднік, які сёмы год працуе на яе адвозцы.
– Самі бачыце, якая ладная наша бульбачка. Будзе, што есці, – з радасцю адзначыў ён.
Так што, паважаныя чытачы, хто хоча набыць бульбу ААТ «Новая Прыпяць», прыходзьце на кірмашы.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара
1


















