КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Напярэдадні раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі» мы пісалі пра перадавіка на жніве трактарыста-машыніста Уладзіміра Гарбара з КСУП «Беражное», для якога сёлетняя ўборачная кампанія стала 46-й па ліку!

А на гэтым тыдні ўзнікла нагода расказаць пра Уладзіміра Гарбара яшчэ раз – ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў рамках акцыі па ўшанаванні аграрыяў вопытнаму працаўніку падарылі міні-трактар «Беларус 132Н», а таксама вялікую колькасць дадатковага абсталявання да яго – ад умяшчальнага прычэпа да плугоў і фрэзы.

– Усяго ў краіне ў рамках гэтай ініцыятывы падарылі шэсць такіх міні-трактароў – па адным на кожную вобласць, – адзначыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Семянюк. – І вельмі прыемна, што сярод уладальнікаў такога каштоўнага і патрэбнага ў гаспадарцы падарунка стаў менавіта наш зямляк.

Міні-трактар у Беражное да самага ганку Уладзіміра Гарбара прывезлі транспартам КСУП «Беражное» і выгрузілі з кузава сваім аўтакранам. Чакалі да самай цемры. І дачакаліся. Першым апрабаваў тэхніку, канешне, сам гаспадар. І падзяліўся сваімі  ўражаннямі:

– Я адразу не зразумеў, чаго ў вуліцу ўвечары заехаў наш аўтакран. Нават здзівіўся. Ну, сюрпрыз дык сюрпрыз зрабілі!!! Вялікі дзякуй, прыемная нечаканасць не толькі для мяне, але і маёй сям’і.
На пытанне, што ён будзе рабіць на новым міні-трактары, Уладзімір Рыгоравіч адказаў:
– Працаваць на ім каля дома і ў полі. Што ж яшчэ з ім рабіць? Мо, людзям дапамагаць буду, калі будуць звяртацца. У вёсцы ж такая тэхніка патрэбная заўсёды – манеўраная, надзейная, праедзе там, дзе вялікая тэхніка не ўлезе. Думаю, што ў бліжэйшы час будзе працаваць на «поўную катушку»! Засталося толькі прайсці абкатку рухавіка, каб не сапсаваць яго. Буду сёння інструкцыю да гэтай тэхнікі чытаць.

Аляксандр 
НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image