КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
Кожны ранак галоўны інжынер  ААТ «Новая Прыпяць» Аляксандр Андрэйчук спяшаецца на работу. Даўно ўстае без будзільніка, ціхенька збіраецца, каб не разбудзіць жонку і дачушак, і рыхтуецца да нарады. Зараз ён адказвае за гатоўнасць тэхнікі да работ адной з самых буйных гаспадарак раёна.

А ў дзяцінстве хлапчук Саша таксама ўставаў на досвітку, каб разам з бацькам Міхаілам – адным з лепшых механізатараў калгаса «XVII партз’езд» – ехаць на работу. Цікаўнага і жвавага малога добра ведалі ўсе работнікі, а старэйшыя з іх прадказвалі:
– Будучы інжынер расце!
– Атрымліваваецца, як у ваду глядзелі, – з усмешкай кажа Аляксандр. – Бо сапраўды я адчуваў сябе самым шчаслівым, калі сядзеў у кабіне разам з бацькам. Як зараз памятаю, што першай маёй «тэхнікай» быў пагрузчык ТО-25. А як радаваўся, калі пабачыў новенькія трактары. Адзін з іх даверылі майму бацьку – сіні «Беларус». Я так ганарыўся! Усім сябрам расказваў.

Гэтае дзіцячае захапленне Аляксандра перарасло ў дарослае рашэнне звязаць сваё жыццё з тэхнікай. У 2013 годзе ён становіцца студэнтам Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Будучы адным з лепшых на курсе, датэрмінова здаваў сесіі і імчаў у родную вёску.  

– Каб разумець тэхніку, з ёй неабходна дасканала пазнаёміцца. Канешне, нам давалі многа тэарэтычных ведаў ва ўніверсітэце, тым больш я вучыўся на дзённым аддзяленні. Але ж практыка – гэта зусім іншая справа. Можа, скажу вам дзіўную рэч, але любы сельскагаспадарчы агрэгат, будзь то камбайн ці трактар, – гэта як чалавечы арганізм, у якім усё ўзаемазвязана. Нават ёсць такое параўнанне, што сэрца – гэта матор. І да тэхнікі таксама трэба ставіцца, як да арганізма – своечасова правяраць, абслугоўваць, «лячыць» і… чым больш хваліць. Паверце, гэта працуе (смяецца).
Зразумелая справа, што першым рабочым месцам стала ўжо аб’яднанае сельгаспрадпрыемства «Новая Прыпяць», куды ў лютым 2018 года Аляксандр уладкаваўся аўтамеханікам і загадчыкам майстэрняў. Адпрацаваўшы толькі два месяцы, пайшоў аддаваць абавязак Радзіме. Служыў у пагранічных войсках у Брэсце. Праз год вярнуўся, ажаніўся, пераехаў у Давыд-Гарадок і працягнуў працаваць брыгадзірам трактарнай брыгады і аўтамеханікам. Паспяваў яшчэ і ў поле выязджаць на кормаўборчаным камбайне КВК-8060. Потым перасеў на «Ягуар» і «BiG X».  І толькі летам 2024 года, калі даручылі пасаду галоўнага інжынера, Аляксандр Андрэйчук развітаўся з работай на сельгасугоддзях.
– Інжынерыя – гэта зусім іншыя абавязкі, выкананне якіх патрабуе шмат часу, – тлумачыць ён. – У першую чаргу, спатрэбілася ўнікнуць у эканоміку, у тым ліку і сусветную з-за санкцый, юрыспрудэнцыю і толькі потым чарга дайшла да тэхнікі. Паколькі большасць сельскагаспадарчых агрэгатаў мы набываем у лізінг, цесна супрацоўнічаем з кампаніямі, якія абслугоўваюць яе ў залежнасці ад перапрацоўкі.  Карацей кажучы, увесь час – на тэлефоне. Тэлефануюць і механізатары, калі што зламаецца ці не працуе. Заўсёды нервуешся, калі трэба тэхніку на рамонт ставіць. Бо тэрміны прыспешваюць. Вось, здаецца, нядаўна уборка скончылася, а ўжо азімы рапс пасеяны, кукурузу ўбіраем.
Сапраўды, у час нашай гутаркі, зазвінеў тэлефон.

– Штосьці з касілкай здарылася, а ў нас якраз нарыхтоўка кармоў трэцім укосам. Будзем спадзявацца, што да вечара паспеем адрамантваць, – выказаў надзею Аляксандр і тут жа пачаў набіраць аўтамеханікам, каб прымалі «хворага».
І гэта толькі адзін трактар, а трэба ўдакладніць, што ўсяго ў гаспадарцы 98 дробных трактароў і 12 энерганасычаных, сярод якіх тры Кіраўцы-742, два John Deere, Case IH Magnum 340, Fendt 1050 Vario, тры МТЗ 3522 і два МТЗ 3022. У мінулым аўтапарк папоўніўся яшчэ двума самасваламі Shacman (Шакман).
– Выдатна сябе паказалі сяброўскія кітайскія грузавікі. Дастойная канкурэнцыя нашым МАЗам. Але ўсё роўна мы робім стаўку на сельгастэхніку айчыннай вытворчасці, бо гэта якасна і надзейна. Па-першае, няма праблем з запчасткамі, якія былі з замежнай тэхнікай. Па-другое, трактары айчыннай вытворчасці адаптаваныя менавіта пад нашу зямлю, глебу і рэльеф.
Дарэчы, усе 11 камбайнаў, якія былі задзейнічаны на ўборцы – «беларусы» па нацыянальнасці. Выдатна справіліся з пастаўленай задачай. Увогуле, сёлетняя ўборачная кампанія – выдатны падарунак для нас.
Усяго мы намалацілі 18 796 тон збожжа пры ўраджайнасці 64,2 цэнтнеры з гектара, што на 12,3 больш, чым у мінулым годзе. Усе працавалі зладжана і аператыўна. У мінулым годзе глеба была моцна вільготнай, даводзілася нават выцягваць з далін машыны. У гэтым жа – сушына, толькі пыл ляцеў. Апошнія тоны збожжа ўвогуле сухімі забіралі з поля. Асобна хачу адзначыць заслугу нашых камбайнёраў і вадзіцелей – гэта сапраўдныя прафесіяналы, якія любяць і шануюць сваю работу. Радуе, што многа маладых. Значыць, будзе каму хлеб убіраць. А тэхнікай мы забяспечым, будзьце ўпэўнены.
Занятасць і незаменнасць Аляксандра добра разумее яго жонка Маргарыта, таму нават на бясконцыя тэлефонныя званкі рэагуе спакойна. А заўсёды ўздымуць настрой шасцігадовая Мілана і Валерыя, якой толькі паўтара года. Ёсць у сям’і сабака і кот – усё па класіцы.  Пасля работы Аляксандр паспявае яшчэ і рамонт выконваць. Упэўнены: калі хочаш зрабіць добра – зрабі сам.
Крыху больш-менш адпачыць атрымліваецца на зімовыя святы, а потым зноў – праверка тэхнікі, падрыхтоўка да сяўбы, уборка і новыя задачы, з якімі абавязкова справіцца галоўны інжынер Аляксандр Андрэйчук.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image