КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
Беларуский Русский
За Гарадной – залежы гліны, таму ганчарны промысел тут бярэ свой пачатак у XV стагоддзі. Гараднянскія вырабы разыходзіліся за сотні кіламетраў, імі карысталіся ў Мінску, Кіеве, Вільнюсе, Варшаве і іншых буйных гарадах. Яшчэ стагоддзе таму ганчарным промыслам тут займалася больш за 200, а ў 1920-1930-х гадах нават каля 500 сем’яў.

У вёсцы ніколі не спынялася ганчарнае кола. Да гэтага часу промысел захоўвае сваю аўтэнтычнасць. З Гарадной выйшлі маладыя людзі, якія купілі сучасныя ганчарныя кругі і заняліся рамяством продкаў. І гэта не можа не радаваць – значыць, усё робіцца нездарма. Кожны раз на пленэры, які ў гэтым годзе прайшоў з 27 ліпеня па 1 жніўня (праводзіцца ён раз у два гады), выбіраецца тэма. Цяпер асноўнай тэмай стала «Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: захаванне традыцыйных тэхналогій ганчарства, адраджэнне і развіццё ў сучасных умовах».
Падчас адкрытага абласнога пленэру, у якім прынялі ўдзел 19 майстроў-керамістаў з Беларусі і Расіі, прайшлі майстар-класы па ганчарству, традыцыйныя абпалы гараднянскага посуду ў мясцовай печы на дровах. А першага жніўня пленэр завяршыўся традыцыйным святам «Гараднянскі кірмаш».


Да шматлікіх віншаванняў і цёплых слоў у адрас майстроў і гасцей фестывалю далучыўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Жыдзецкі, які падкрэсліў асаблівую значнасць гэтай падзеі для захавання культурнага кода Палесся і ўмацавання сяброўскіх сувязей паміж рэгіёнамі і краінамі.

– Шаноўныя жыхары і госці Століншчыны, дарагія майстры, – звярнуўся да прысутных кіраўнік раёна. – Вёска Гарадная – гэта сапраўдная жамчужына нашага краю, месца з багатай гісторыяй і ўнікальнай душой. Гараднянскае ганчарства – наш прадмет асаблівага гонару, нацыянальнае багацце Беларусі. Прыемна бачыць, што з года ў год «Гараднянскі кірмаш» аб’ядноўвае сапраўдных захавальнікаў народных традыцый з усіх куткоў нашай краіны і братняй Расіі.

Вялізная падзяка нашым майстрам за адданасць рамяству, за залатыя рукі і працавітасць, а таксама гасцям – за шчырую цікавасць да нашай культуры. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, неверагоднага творчага натхнення, душэўнага цяпла і самага галоўнага – міру і росквіту нашай роднай Беларусі!

У завяршэнне свайго выступлення Сяргей Жыдзецкі ўзнагародзіў Падзякай старшыні райвыканкама Сяргея Моўчана (г. Мінск), Генадзя Міранюка (г. Пружаны) і Віталя Шапялевіча (г. Івацэвічы) за захаванне традыцый ганчарства і за актыўны ўдзел у правядзенні пленэру, зберажэнне, адраджэнне і развіццё традыцыйных ганчарных тэхналогій. Таксама ўсе ўдзельнікі пленэру былі ўзнагароджаны дыпломамі ад абласнога ўпраўлення культуры.

Да «Гараднянскага кірмашу» было прыўрочана і святкаванне Дня вёскі, а таксама абласны этнаграфічны канцэрт «Рух зямлі». Кожны жадаючы мог наведаць выставы-продажы майстроў народнай творчасці, а таксама назіраць за ўшанаваннем паважаных жыхароў Гарадной, работнікаў мясцовага сельгаспрадпрыемства ААТ «Церабяжоў-Агра», выступленнем творчых калектываў і многае іншае.
Гарадная – гістарычнае месца, вёска дабрыні, духоўнасці, шчырых, ветлівых, добразычлівых людзей, якія захоўваюць і шануюць свае традыцыі, паважаюць гісторыю сваёй малой радзімы. У народзе кажуць, што твар вёскі вызначаюць яго жыхары. І на свяце ўшанавалі сямейныя пары юбіляраў, доўгажыхароў і бацькоў самага маленькага жыхара Гарадной, а таксама тых, хто заўсёды прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вёскі.

Хоць раз у жыцці варта пабываць на «Гараднянскім кірмашы». Вы ўбачыце, што не богі гаршкі абпальваюць. Пачуеце ўнікальную атмасферу старога мястэчка. І абавязкова паедзеце з сувенірам.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image