Тут была арганізавана акцыя «Бацькава кашуля», якая праходзіць у рамках агульнацыянальнага праекту «Трэці – Бацькаў». Стартавала яна ў дзень аховы дзяцей 1 чэрвеня 2026 года, і з таго часу сотні сямей атрымалі падарункі – маленькія куфары, у якіх знаходзіцца ільняная хрысцільная кашуля з арнаментам, а таксама скрутак з легендай. Гэтыя падарункі ўручаюцца тым сем’ям, у якіх з пачатку акцыі нарадзілася трэцяе дзіця.
Вось, як у сям’і Ільі і Марыі Лемяза з аграгарадка Альшаны. У старэйшых дзяцей Валянціны і Уладзіміра 16 жніўня з’явіўся малодшы брацік Раман. Бацькі расказваюць, што сталі яшчэ шчаслівейшымі, а сямейныя клопаты – гэта дробязь у параўнанні з дзіцячай усмешкай.
Такога ж меркавання прытрымліваецца і сям’я Уладзіміра і Карыны Рудзяк, якая таксама прыйшла ў поўным складзе. Падарунак ім уручыў дырэктар ААТ «Новая Прыпяць» Андрэй Засімовіч, які выказаў словы захаплення бацькамі і пажадаў дабрабыту, радасці і здзяйснення ўсіх мараў.
Далучыўся да слоў старшыня Столінскага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Генадзь Беразоўскі, які перадаў падарунак-абярэг Наталлі Гром. Генадзь Іванавіч павіншаваў маці і дадаў:
– У нашай краіне ўдзяляецца вялікая ўвага шматдзетным сем’ям. Бо вы, дарагія нашы, з’яўляецеся самым вялікім скарбам для краіны.
У сям’і Аляксандра і Марыны Андрэйчук з вёскі Сямігосцічы у чэрвені нарадзіўся трэці сынок – Кірыл, і яна таксама атрымала падарунак, як і сям’я Міхаіла і Марыі Мазан з Альшан.
Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтара


















