КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
Изображение новости

25 жніўня ў аг. Велямічы адбыўся раённы этап рэспубліканскага  сельскагагаспадарчага праекта “Уладар сяла”.

У конкурсе прынялі ўдзел лепшыя маладыя сем’і Столінскага раёна, якія напоўнілі свята вясёлым настроем і талентам, майстэрствам і натхненнем.

 Гэта сямейная пара Корба Мікалая і Таццяны з в. Альпень. Яны выхоўваюць дзвюх дачушак – Валерыю і Паліну. Удзельнікі з в. Хатомель – сям’я Котка – бацькі Уладзімір і Алеся, іх маленькія прыгажуні – Елізавета і Маргарыта.  Анатоль і Ніна Беразоўскія з аг. Вялікае Малешава выступалі разам з трохгадовай дачушкай Юліяй.

Тры спаборніцтвы былі прапанаваны маладым, энергічным і актыўным парам. Першы конкурс – “Вітаем па-беларуску”, дзе сем’і ў вершаванай форме расказвалі пра сямейныя каштоўнасці, дзетак, захапленні. Таццяна і Мікалай з Альпеня з запалам, весела і ноткамі гумару распавялі пра сябе. Іх дачушкі выканалі жартоўную песню пра тое, як бацька хацеў сыночка, а нараджаліся дзяўчынкі.
Коткі з асобных цаглінак, якія сімвалізуюць цярпенне, павагу, любоў, склалі дом, дзе кожнаму члену сям’і будзе ўтульна і спакойна. А Беразоўскія шчыра і непасрэдна падзяліліся з гасцямі тым, што цэніцца ў іх сямейным коле. Гэта – павага, дабрыня, ўзаемападтрымка і дапамога. Другі конкурс быў падрыхтаваны загаддзя. На ўпрыгожаных століках удзельнікі паказалі творчыя выстаўкі. Тут і плакаты з фотаздымкамі, прыгатаваныя апетытныя стравы, падзелкі і многае іншае. Карэспандэнта, як і многіх іншых вяскоўцаў, не пакінулі абыякавымі карціны і іконы, вышытыя Нінай Беразоўскай. Ну вельмі прыгожа!   Спаборніцтва “Сялянская эстафета” патрабавала ад гаспадароў і гаспадынь спрыту і пэўных уменняў. Хто першы сабраў бульбу ў кошык, пачысціў яе, той і набраў максімальную колькасць балаў. У конкурсе “Па дровы” удзельнікам неабходна было распілаваць, пакалоць дровы і з паленняў скласці слова “лад”. Ацэньвалася хуткасць і эстэтычны від надпісу. Журы, у склад якога ўвайшлі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Шугалевіч, прадстаўнік РК ГА “БРСМ” Вікторыя Барзіхіна, пераможца раённага і абласнога этапаў конкурсу “Уладар сяла”, жыхарка аг. Велямічы Вольга Кажаноўская, вызначылі пераможцаў. Галіна Шугалевіч агучыла рэзультаты. Трэцяе месца заняла сям’я Беразоўскіх. На другім аказалася сямейная пара Котка з Хатомеля. Першае месца ў Таццяны і Мікалая Корба з Альпеня. Пераможцы распавялі, што ўдзел у такім конкурсе прынёс незабыўныя эмоцыі і ўражанні. Было многа перажыванняў і падрыхтоўкі, але ўсё прайшло добра. Адчувалася неймаверная падтрымка блізкіх, знаёмых і гасцей свята. Дарэчы, сям’і-пераможцы няма калі раслабляцца. Ужо праз некалькі дзён яны будуць прадстаўляць Століншчыну на абласным этапе конкурсу, які адбудзецца ў г. Кобрыне. Жыхары аграгарадка Велямічы падзяліліся сваімі ўражаннямі з карэспандэнтам “НП”: “Такі цікавы конкурс! Мы ў захапленні. Усе сем’і – малайцы, крыху хваляваліся, але было бачна, што стараліся. Выстаўкі, якія прадставілі канкурсанты, выклікаюць станоўчыя эмоцыі. А пераможцам зычым поспеху ў далейшых змаганнях”. Святлана МАРОЗ Фота аўтара    
0
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image