КИУП «Редакция Столинской районной газеты «Навiны Палесся».
225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
понедельник-пятница с 8.00-17.00 (обед с 13.00-14.00)

Информация

Адрес

225501, Брестская область, г. Столин, ул. Советская, 55
be ru
У канцы мінулага тыдня карэспандэнты «НП» завіталі на аб’ект, каб пазнаёміць чытачоў з ходам работ, як кажуць, з першых вуснаў. Невялікую азнаямленчую экскурсію па стратэгічным аб’екце (а па-іншаму язык не паварочваецца назваць) правёў галоўны інжынер УП «Столінская ДБПМК-32» Іван Яхнавец.
– Сёння наша арганізацыя задзейнічана пры будаўніцтве пад’яздной дарогі маста, – гаворыць спецыяліст. – Наш фронт работ на першым этапе – падрыхтоўка пляцоўкі № 2 для маставікоў, якія будуць узводзіць непасрэдна маставыя збудаванні. Таксама мы будуем пад’язную дарогу працягласцю 1,6 км прыкладна ад чыгуначнай станцыі «Прыпяць».
Так як трапіць на дзеючы чыгуначны мост няпроста, каб з яго зафіксаваць будаўніцтва яго аўтамабільнага калегі, было вырашана рухацца да ракі ўздоўж старой чыгункі. Рэльсаў, вядома, не засталося, а вось насып – цалкам сабе дзеючы і якасны.
– Тут да вайны дзейнічала старая чыгунка, – паказвае на насып Іван Яхнавец. – Але падчас Вялікай Айчыннай вайны чыгуначны мост быў узарваны. Вырашылі будаваць у новым месцы – так і з’явіўся сённяшні ў 100-150 метрах ад гэтага месца.
Іван таксама расказаў і паказаў цікавы факт: пры правядзенні работ па арганізацыі пад’язной дарогі была выяўлена аснова апоры ўзарванага маста, складзенага з вялікіх гранітных блокаў бураватага колеру – відавочна з кар’ера ў Клёсава (Украіна). Нягледзячы на тое, што апрацаваны камяні былі дастаткова груба, але кладка захавалася дзесяцігоддзямі і не разбурылася.



– Цяпер мы знаходзімся на завяршальным этапе падрыхтоўчых работ, – кажа Іван Яхнавец. – Знялі дрэўна-хмызняковую расліннасць, правялі выкопванне пнёў, прыбіраем урадлівы пласт і насыпаем грунт для асновы дарогі. А субпадрадная арганізацыя займаецца будаўніцтвам новай лініі электраперадачы. Нюансаў і складанасцей хапае, таму што месца тут забалочанае. Але спраўляемся. Сіламі РУЭСП «Дняпро-Бугскі водны шлях» на наш бок, так званы правы, дастаўлена ўжо каля дзесяці тысяч тон пяску, які ўжо ўкладзены ў аб’ект. Вырашаем пытанне дастаўкі інэртных матэрыялаў для насыпу верхняга пакрыцця, бо ўзровень вады ў Прыпяці падае, а гэта ўскладняе работу земснарада. Намыты пясок у хуткім часе не атрымаецца дастаўляць баржамі – давядзецца задзейнічаць больш аўтатранспарту.
Каб усведамляць маштаб будоўлі, варта адзначыць, што рабочыя нарады на аб’екце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзіма Альшэўскага праводзяцца літаральна штотыдзень. Апошняя такая сустрэча прайшла трэцяга чэрвеня. Удзел у пасяджэнні штаба прынялі таксама старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіл Русы, старшыні Столінскага і Лунінецкага райвыканкамаў – Сяргей Жыдзецкі і Аляксандр Савіна.
Вадзім Альшэўскі падрабязна расказаў пра тэмпы работ на аб’екце, адзначыўшы, што вядуцца яны строга па намечаным графіку. Больш за тое, за май аб’ём выкананых будаўніча-мантажных работ замест загадзя абазначаных 3,7 мільёна рублёў перавысіў 5 мільёнаў.
– Сёння абазначаны балючыя кропкі па адсыпцы падмурка, падвозцы сыпучых матэрыялаў, адпрацоўваецца лагістыка па будаўніцтве на столінскім баку. Адначасова прымаюцца рашэнні па скарачэнні кошту самога будаўніцтва, – падкрэсліў Вадзім Іванавіч.
Міхаіл Русы адзначыў эфектыўную сістэму кантролю за ходам будаўніцтва і якасцю выконваемых работ.
– Усе работы вядуцца аператыўна. Дакладна праглядаецца графік чэрвеня, загадзя прапрацоўваецца графік на ліпень. Своечасова вырашаюцца пытанні з праекціроўшчыкамі. І так – па ўсіх напрамках. Пытанняў па фінансаванню няма. Ужо ўстаноўлена першая апора маста, – сказаў Міхаіл Русы.
Трэба адзначыць, што падчас рабочай нарады абмяркоўваліся не толькі надзённыя пытанні, якія тычацца непасрэдна ўзвядзення стратэгічнага аб'екта. Пільную ўвагу звярнулі на тое, каб будаўніцтва праходзіла з мінімальным дыскамфортам для жыхароў навакольных вёсак і ўладальнікаў участкаў у садовых таварыствах.
– Пачынаецца дачный сезон. Таму, калі паабяцалі аднавіць падачу электрычнасці ў садовае таварыства «Журавінка» на Лунінецкім баку праз 40 сутак, слова трэба трымаць, – выказаў патрабаванне Вадзім Альшэўскі.
Адначасова распрацавана рашэнне па паромнай пераправе.
– Рака мялее, паром пад пагрозай спынення, але абавязкова будуць прыняты меры для таго, каб ён працаваў без вымушаных перапынкаў, – запэўніў Міхаіл Русы.

Па папярэдніх разліках мост зможа прымаць каля 1 600 аўтамабіляў у суткі, што дазволіць істотна павысіць аператыўнасць транспартных зносін паміж раёнамі. Агульная даўжыня збудавання складзе 487,6 метра. Будзе пяць пралётаў па 84 метры кожны і адзін пралёт даўжынёй 63 метры. Такая канструкцыя дасць магчымасць пазбегнуць будаўніцтва апор непасрэдна ў рэчышчы Прыпяці, што асабліва важна з улікам прыродных асаблівасцей тэрыторыі.

Праект уключаны ў Праграму развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся. Генеральным падрадчыкам выбрана ААТ «Мостабуд» — найбуйнейшае мостабудаўнічае прадпрыемства краіны, а асноўная нагрузка ляжа на брэсцкі філіял «Мостаатрад № 58», які мае вопыт работ на складаных аб’ектах, уключаючы рэканструкцыю маста цераз Прыпяць у Мазыры, мастоў у Кобрыне і Брэсце.



Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

+1
1
Нравится
0
Огонёк
0
С сердечками
0
Слёзы смеха
0
Рыдает от смеха
0
Смущение
0
Злость
0
Подмигивание

Наши соцсети

Последние новости

add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image
add-image