2026 - Год белорусской женщины
Са Святланай Альгамец сустрэліся ў яе прыгожым, утульным двары адразу пасля ўрачыстага віншавання з нагоды выхаду на заслужаны адпачынак.
шую. Столькі кветак падарылі – нават не чакала, – радасна паведаміла яна.
Не толькі кветак, але і многа прыемных слоў пачула Святлана Эдуардаўна ад калектыву ААТ «Новая Прыпяць», у якім працавала заатэхнікам-селекцыянерам з 1997 года. Праўда, прыйшла яна ў тады яшчэ калгас «XVII партз'езд» не ў самы добры для яго перыяд, бо сельская гаспадарка ў цэлым знаходзілася ў цяжкім становішчы. Кармоў не хапала, заработную плату затрымлівалі па некалькі месяцаў, а яшчэ цяжэй было прызвычайвацца ў новай вёсцы. Але за столькі гадоў работы гаспадарка паднялася на высокі ўзровень, і Святлана Эдуардаўна стала сваёй у вёсцы. Не баялася цяжкасцей гэтая ўнікальная жанчына, якая сваім жыццёвым прыкладам даказала: ніколі не трэба апускаць рукі, бо выйсце ёсць з любой сітуацыі.
Читать далее