Са святам, Брэст!

i (4)

i (2)

Творчая дэлегацыя Століншчыны прыняла ўдзел у святкаванні юбілею г. Брэста.

Народны драматычны тэатр “Веснікі” (рэжысёр Іна Філановіч), заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік Пётр Астапчук) выступалі на адкрыцці ўрачыстага святочнага прадстаўлення, прысвечанага святкаванню 1000-годдзя абласнога горада. У гэты дзень Брэст наведаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Брэст весела і з размахам адзначыў свята, да якога так многа рыхтаваліся і доўга чакалі. Тэатр “Веснікі” выступаў у тэатралізаваным гістарычным блоку, дзе былі паказаны ўсе этапы станаўлення горада. Удзельнічалі таксама Пінскі драматычны тэатр, танцавальны калектыў “Пінская шляхта” і другія калектывы вобласці.
“Выцінанка” выступала разам з іншымі вядучымі інструментальнымі калектывамі рэгіёна. Яна была задзейнічана ў народным блоку. Спачатку сыгралі “Палескі вальс”, а потым – народныя мелодыі Брэстчыны. Калектыў падарыў гледачам прыемныя і станоўчыя эмоцыі.
Дэлегацыя Століншчыны наведала Брэсцкую крэпасць і музей гісторыі ў ёй. Удзельнікі расказалі, што святкаванне пакінула вельмі добрыя ўражанні, было яркім, насычаным і цікавым.
Святлана МАРОЗ
Фота Валянціны СЕНЬ