Дошка гонару

8dfc2be591a29900a741addc54dc27c2_1000_625_jpeg_crop1506326868_ejw_939

Па рашэнні ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Столінскага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу на Дошку гонару ў раённай газеце “Навіны Палесся” на 25 ліпеня заносяцца:
ААТ «Новая Прыпяць» (дырэктар Антановіч Іван Мікалаевіч), дзе ўбрана 49,3 працэнта агульных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці 54,5 цэнтнера з гектара.

КАМБАЙНЕРЫ
Свірскі Леанід Уладзіміравіч і Леська Рыгор Арсенцьевіч з СВК “Фядорскі”, якія на “Лексіён-460” убралі 230,7 га і намалацілі 1053,4 тоны збожжа.
Шуканаў Уладзімір Паўлавіч і Багатка Дзмітрый Вітальевіч з СВК “Фядорскі”, якія на “Лексіён-670” убралі 190,4 га і намалацілі 1017,7 тоны збожжа.
Харавец Валерый Юр’евіч і Пачко Анатоль Сяргеевіч з КУВП “Манькавічы”, якія на “КЗС-1218” убралі 197,2 га і намалацілі 844,5 тоны збожжа.

ВАДЗІЦЕЛІ
Багатка Віктар Віктаравіч з КСУП “Відзіборскі”, які на МАЗ-551605 перавёз 1098 тон збожжа;
Пашкевіч Мітрафан Фёдаравіч з КСУП “Беражное”, які на МАЗ-555142 перавёз 1070 тон збожжа;
Леська Рыгор Арсенцьевіч з СВК “Фядорскі”, які на МАЗ-551605 перавёз 1019,4 тоны збожжа.

МАЛАДЫЯ ВАДЗІЦЕЛІ
Яхнавец Дзмітрый Васільевіч з КУВП “Манькавічы”, які на ГАЗ-САЗ-35071 перавёз 822,8 тоны збожжа.

АПЕРАТАРЫ НА СУШЦЫ, ДАПРАЦОЎЦЫ ЗБОЖЖА
Лузько Рыгор Рыгоравіч і Савецкі Яўген Сцяпанавіч з СВК “Фядорскі”, якія на КЗСВ-40 перапрацавалі 3180 тон збожжа;
Наздрын-Платніцкі Уладзімір Уладзіміравіч і Бараноўскі Сяргей Іванавіч з КУВП “Манькавічы”, якія на ЗСК-30 перапрацавалі 2756 тон збожжа.