У Столінскім гарадскім парку адбылося свята для дзяцей “У госці лета да нас прыйшло”

 

IMG_7489IMG_7516 IMG_7464 IMG_7454 IMG_7431 IMG_7410 IMG_74014 чэрвеня ў Столінскім гарадскім парку адбылося свята для дзяцей “У госці лета да нас прыйшло”, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Парк напоўніўся дзіцячым смехам, музыкай, весялосцю і добрым  настроем. Яго, дарэчы, паднімалі няўрымслівыя Пятрушка і Весялушка, Брэменскія музыканты, Кароль і Царэўна Несмяяна.

Выступалі танцавальныя калектывы Столінскага ГДК, балетнага класа акадэміі Гедымінаса Таранды з Давыд-Гарадка.

Падчас свята прайшла персанальная выстава работ з бісера “Кветкавы настрой” Захара Паўловіча. Дырэктар Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Людміла Леанавец выказала добрыя словы і на яго адрас, ўручыла падзячны ліст.

Свята прайшло, а лета толькі пачынаецца. Няхай яно напоўніцца незабыўнымі эмоцыямі і актыўным адпачынкам!

Святлана МАРОЗ

Фота аўтара