“Выцінанка” пацвердзіла званне

IMG_6897Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік Пётр Астапчук) у чацвёрты раз пацвердзіў званне заслужанага калектыва.

Урачыстае мерапрыемства прайшло 14 мая ў Пінскім гарадскім цэнтры культуры і творчасці.

Камісія высока ацаніла прафесіяналізм калектыва. Выканаўцаў павіншаваў намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч.