Пралескі Століншчыны

Уладзіслаў Місюра, Уладзіслаў Комар,  Мікалай Свірыдчук і Максім Скок

Уладзіслаў Місюра, Уладзіслаў Комар, Мікалай Свірыдчук і Максім Скок

У апошнія дні сакавіка ў Брэсцкім музычным каледжы прайшоў XVIII абласны конкурс выканаўцаў на народных інструментах «Пралескi». Юныя музыкі Століншчыны выступалі ў намінацыі “Баян” і вярнуліся дамоў з узнагародамі.
Дыпломам ІІ ступені сярод 11 удзельнікаў сярэдняй групы ўзнагароджаны вучань Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Дзяніс Язубец (настаўнік Аляксандр Велясніцкі).
Граматамі за ўдзел адзначаны ў малодшай групе Мікіта Вяроха і ў старшай групе Іван Грэчка – выхаванцы настаўніка Адама Пазейчука.

Іван Грэчка, Мікіта Вяроха і Дзяніс Язубец

Іван Грэчка, Мікіта Вяроха і Дзяніс Язубец

Вучань Давыд-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў Уладзіслаў Комар выступаў у малодшай групе, у якой прадстаўлялі на суд прафесійнага журы свае музычныя творы яшчэ 16 чалавек.
Уладзіслаў стаў уладальнікам дыплома III ступені, а яго настаўнік Аліна Тукіна атрымала грамату за педагагічнае майстэрства.
Граматамі за ўдзел адзначаны вучань 5 класа Максім Скок (настаўнік М. П. Сеген) і вучань 3 класа Мікалай Свірыдчук (настаўнік У. І. Козел). А вучань 4 класа Уладзіслаў Місюра (настаўнік М. П. Сеген) стаў уладальнікам граматы ў намінацыі «Індывідуальнасць».
Граматай узнагароджаны і вучань 3 класа Альшанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Міхаіл Казеня (настаўнік В. Л. Шасцюк).

Галіна ГАШЧУК
Ганна Мельнік
Фота аўтараў