Іх непаўторны свет

Жанчына – гэта чароўны непаўторны свет. У кожнай свае характар, звычкі, густы, перавагі. Адна марыць пра галавакружную кар’еру, а для іншай шчасце – многа дзяцей і цудоўны муж. Хтосьці хоча стаць знакамітай спявачкай, а для кагосьці ў радасць палоць любімыя кветкі. Усе жанчыны розныя, але іх аб’ядноўвае адно – жаданне быць каханай і патрэбнай.
У доказ гэтага – галерэя жаночых вобразаў, якую прапануем чатачам. Нашым гераіням патрэбна было адказаць на тры пытанні:
1. Якое 8 Сакавіка самае запамінальнае?
2. Адкуль чэрпаеце энергію?
3. Якая ў вас фірменная страва?

Б Малешево

Таццяна Васюхневіч, старшыня Вялікамалешаўскага сельскага выканаўчага камітэта:
1. Без роздумаў адкажу: тое, калі мне ўпершыню падарыў кветкі мой дзесяцігадовы сын Іван. Я нават разгубілася ад нечаканасці – такі шыкоўны і дарагі быў букет. Аказваецца, ён доўга збіраў грошы на яго. Усё ж адна справа, калі муж дорыць кветкі, а іншая – калі сын. Гэта неперадавальныя эмоцыі. Значыць, ты як маці правільна ўсё зрабіла. Зараз мой сын – выпускнік. Гады ляцяць, як птушкі хуткакрылыя. Але я і дагэтуль са слязьмі на вачах успамінаю тое 8 Сакавіка.
2. Пэўна, мой адказ будзе банальным, але я адпачываю ў коле сваёй сям’і. Калі збіраемся разам, калі дачка Алена прыязджае з вучобы. Калі бывае час прыгатаваць штосьці незвычайнае. Шчыра кажучы, я вельмі люблю цішыню. Можа таму, што на рабоце ў мяне вельмі насычанае жыццё: пастаянныя сустрэчы, камандзіроўкі, паездкі. Таму дадому сваю работу ўжо не бяру, хоць і даводзіцца ўвесь час трымаць тэлефон побач. А яшчэ дома абавязкова знаходжу час для касметычных працэдур. Упэўнена, трэба знаходзіць час для сябе, нягледзячы на хуткаплыннасць жыцця.
3. Мая фірменная страва – рыба, запечаная з агароднінай. Забяспечвае мяне галоўным інгрэдыентам муж, які з’яўляецца заядлым рыбаком. Бывае і ляшча зловіць, судака ці шчупака. Любіць мая сям’я і юшку, і рыбу смажаную. Калі цудоўнае надвор’е, абавязкова збіраем сяброў, каб пасмажыць шашлыкі. А ўвогуле – любая страва смачная, калі прыгатавана з любоўю.

IMG-d4516454515e3bcf7babb059dfd56ac0-V

Ганна Лявонцьеўна Дзенісевіч – галоўны бухгалтар Столінскага РАУС. У калектыве яе ведаюць як адказнага і дасведчанага супрацоўніка.
“Сям’я – маё другое дыханне…” – гэтае меркаванне цалкам пацвердзіла і апошняе працоўнае дасягненне Ганны Лявонцьеўны, якое яна пасаромелася агучыць у гутарцы з карэспандэнтам (гэта зрабіла яе кіраўніцтва). Размова ідзе пра званне лепшага супрацоўніка фінансавых падраздзяленняў вобласці па выніках 2018 года, з чым шчыра віншуем!
Ганна Дзенісевіч паспявае выкласціся па поўнай праграме не толькі на рабоце, а і дома, дзе яна – клапатлівая гаспадыня. На святы заўжды гатуе многа і з задавальненнем, таму што любіць, калі ў доме збіраюцца яе дарагія людзі – дачка Іна і сын Артур з сем’ямі. Асаблівую радасць Ганне Лявонцьеўне нясе ўсмешка першага і пакуль адзінага ўнука Андрэя, які заўжды асвятляе сваёй прысутнасцю жыццё бабулі Ганны і дзядулі Міхаіла…
1. Жаночы дзень – гэта асаблівае свята і на рабоце, дзе нас заўжды вельмі ўрачыста і прыгожа віншуюць калегі; і дома, дзе мяне мае блізкія традыцыйна пазбаўляюць усялякіх клопатаў, даюць адчуванне, што я прынцэса. Заўжды многа кветак…
2. Калі здаецца, што сіл не засталося, мяне на новыя здзяйсненні натхняе мая сям’я. Яна – маё другое дыханне. Быць жонкай, мамай і бабуляй, быць патрэбнай – вялікае задавальненне! Энергіяй мяне сілкуе мой унук. Сустрэнемся, а потым мне сіл хапае на цэлы тыдзень.
3. З чытачамі “НП” хачу падзяліцца рэцэптам пікантнага салата, які складаецца з прыкладна роўнай колькасці курынага філе, марынаваных грыбоў і агуркоў, яек і карэйскай морквы. У невялікую глыбокую салатную талерку выкладаем харчовую плёнку, на яе – карэйскую моркву і іншыя складнікі слаямі (кожны крыху змазваецца маянэзам). Потым перакладаем салат у іншую талерку, плёнку здымаем, упрыгожваем. Салат просты, смачны і прыгожы.

2

Выхавальнік Альманскага дзіцячага садка Марыя Іванаўна Пяшко ўжо 20 гадоў працуе з дзеткамі. Адказны педагог, творчая асоба, якую любяць дзеці, паважаюць калегі, цэняць бацькі выхаванцаў.
1. Мой Дзень жанчын – гэта ў першую чаргу свята ў дзіцячым садку. Рыхтуемся да яго, заўжды перажываю. Але штораз пасля ранішніка чую ад бацькоў толькі добрыя словы: “Такога свята мы яшчэ нідзе не бачылі”. І гэта акрыляе, дорыць добры настрой.
Калі параўноўваць святкаванне гэтага дня зараз і 20 гадоў назад, то тады, у канцы 90-х, былі іншыя адносіны, удзельнічалі ў мерапрыемствах не толькі бацькі, а і бабулі. І гэта было больш па-сямейнаму.
Некалі я марыла нарадзіць сына на 8 Сакавіка. Але сын крыху прыпазніўся. І цяпер мы праз тры дні пасля жаночага свята адзначаем яго дзень нараджэння.
2. Натхненне атрымліваю ад сваіх дзетак. Заходжу ў групу і зазіраю ў вочкі дзяцей, у якіх столькі адкрытасці, шчырасці, жадання пазнаваць свет, і адразу атрымліваю прыток энергіі. Мае выхаванцы заўжды самыя лепшыя, самыя таленавітыя, самыя любімыя і любячыя. У маёй групе дзеці розных узростаў. З аднаго боку складана, а з другога – ты можаш параўнаць прагрэс: старэйшых з маленькімі.
3. Я закончыла педагагічнае вучылішча ў Туркменскай рэспубліцы, некаторы час жыла там. І адтуль мая традыцыйная святочная страва – ішлеклі. Гэта накшталт мяснога пірага.
Напачатку зрабіць цеста на вадзе, як для пельменяў. Даць пастаяць 10 мінут. Парэзаць мяса на кавалачкі, пасаліць, дадаць прыправы. Парэзаць цыбулю. Яе патрэбна ўзяць у два разы менш, чым мяса.
Цеста раздзяліць на дзве часткі: 2/3 і 1/3. Раскачаць. Большым кавалкам выслаць форму, падыдзе і патэльня, пакласці на яе начынку. Зверху накрыць другой часткай цеста – такім раскачаным блінцом. Ён па памерах павінен быць, як патэльня. І цяпер бакі ніжняга цеста, якое значна большае па памерах, зашчыпаць з верхнім. Пасярэдзіне зрабіць дзірку. У яе заліць 100 грамаў кіпячонай вады і адправіць ішлеклі ў духоўку. Час прыгатавання 1,5 гадзіны. Трэба сачыць за прыгатаваннем. Мяса павінна быць мяккім, не перасушаным. Есці, адламваючы верхнюю частку пірага, а мяса з сярэдзіны – лыжкай. Раўнадушных да такой стравы не застанецца.

1

Намеснік дырэктара, настаўнік гісторыі Лядзецкага навучальна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа Святлана Рыгораўна Царык – гэта творчая асоба, якая прымяняе свае веды і вопыт не толькі ў рамках школы, а і на самых розных конкурсах, канферэнцыях.
1. У мяне ўсе Дні жанчын памятныя. Заўжды віншуюць сыны. Памятаю, як яны папрасілі суседзяў і з імі паехалі ў Столін. Там купілі мне падарунак – цюльпаны. Тады хлопцы былі ў 7 і 8 класах. Зараз ім ужо 28 і 30 гадоў.
Малодшы сын жыве ў Брэсце і нават калі не можа прыехаць, то робіць для мяне дастаўку кветак. Сёлета мы збяромся крыху пазней, не ў само свята. Але ад гэтага святочнага настрою не менш.
2. Сілу, энергію дае мне мая ўнучачка Ульяна. Зараз ёй тры гады. Практычна праз выхадныя прыязджае да мяне. Праз дзіцячую непасрэднасць, праз любоў, праз тое, што ты бачыш працяг сябе, перадаецца энергія. Каб адчуць гэта, патрэбна самой стаць бабуляй і зразумець, наколькі важна і каштоўна гэтая ўзаемасувязь.
Другая крыніца майго натхнення – мая работа. Зараз жыву адна. І школа – гэта ўсё для мяне. Таму і дома шмат чытаю. Менавіта новыя звесткі, новыя кірункі ў педагагічнай, выхаваўчай дзейнасці натхняюць мяне на пошук новага, на новыя адкрыцці, новы ўдзел у мерапрыемствах, конкурсах, пошук новых формаў работы з дзецьмі.
Для натхнення люблю правесці час з кнігамі Сяргея Грахоўскага. Яго творы – гэта магчымасць паглыбіцца ў свет літаратуры, цудоўнага беларускага слова.
Яшчэ адна крыніца натхнення – гэта мае сябры і падарожжы. У вольны час люблю паехаць у іншую краіну, пабачыць новыя мясціны. Ездзіла ў Вялікі Ноўгарад да сяброў, у Баку.
3. Кулінарыць люблю. Больш падабаецца гатаваць стравы з мяса. Хутка і смачна, а яшчэ і прыгожа – адбіўныя з грыбамі і сырам. Адбіваю мяса, салю, дадаю прыправы, зверху на яго кладу пасмажаныя з цыбуляй грыбы, пасля сыр. На мінут 30 у духоўку. А пасля ўпрыгожыць па сваім гусце – зеляніна, таматы чэры, аліўкі.

Інтэрв’ю ўзялі Лілія ГУШЧА, Ганна Мельнік і Таццяна СЕГЕН

ФОРСЮК

Заместитель директора – заведующий отделением социальной помощи на дому Елена Форсюк работает в Столинском территориальном центре социального обслуживания населения более 14 лет.
1. Когда дочери было шесть лет, рано утром 8 Марта она решила сделать мне сюрприз, приготовив на завтрак омлет. И когда я зашла на кухню, там действительно был сюрприз: вся комната в дыму, сгоревшая сковородка и моя маленькая дочь держала в руках тарелку, в которой были угольки омлета. Позавтракать не получилось, но было приятно, ведь дочка старалась.
2. По жизни я большой оптимист, веселый и общительный человек. Очень люблю животных, природу и саму жизнь. Поэтому, если вдруг случается какая-то неприятность, всегда помню, что есть ситуации намного хуже и тяжелее, стараюсь не зацикливаться на плохом и начинаю думать только о хорошем. Придерживаюсь девиза Скарлетт О’Хара из кинофильма «Унесенные ветром» – «Подумаю об этом завтра».
Считаю, что нужно давать себе возможность высыпаться, ведь здоровый сон – это тоже хороший энергетик. А проснувшись утром, уже и мысли другие, и неприятности кажутся не такими уж и большими.
Жизненную энергию можно черпать и от людей, которые нас окружают. В процессе общения человек делится с каждым из нас своими эмоциями, воспоминаниями. Поэтому у меня много друзей, которых я очень люблю, часто с ними встречаюсь и беру от них все положительное и хорошее для поддержания своих же жизненных сил.
3. Когда есть свободное время и хорошее настроение, люблю заниматься выпечкой, из любимых рецептов – торт «Валентинка», в котором чередуются фрукты с бисквитом.
ЗУБКОВААлеся Зубкова – курсант Университета гражданской защиты Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь. Учится девушка на четвертом курсе на факультете техносферной безопасности.
Совсем скоро девушка-спасатель сможет плечо в плечо с мужчинами выполнять боевые задачи и к этому она уже готова как морально, так и физически.
1. Запомнился праздник 8 Марта, который подготовили для нас, девушек, ребята на первом курсе. В актовом зале царила праздничная атмосфера: шарики, плакаты, тематическая атрибутика праздника. Причем, чтобы мы не догадались о том, что они готовят для нас сюрприз, они даже окна плотно завесили. А когда пригласили нас в зал, все были приятно удивлены происходящим. Праздничный концерт, цветы… Было безумно приятно такое внимание.
2. Энергии и жизненных сил мне придает моя семья. Всегда с огромной радостью приезжаю домой из Минска. Несмотря на то, что в университете много друзей и созданы прекрасные условия для обучения, всегда спешу к маме – Валентине Леонтьевне и папе – Степану Дмитриевичу Ярутичам. Они – это моя поддержка, мудрый совет, любовь и истинное семейное счастье. Люблю посекретничать с сестрой Людмилой и с прекрасным настроением возвращаюсь в учебное заведение.
3. Готовить люблю, но в учебном заведении курсанты обеспечиваются горячим питанием. Дома с удовольствием экспериментирую на кухне. Одно из любимых блюд – скумбрия с сыром, запеченная в духовке. Посолите филе по вкусу, сбрызните соком лимона со всех сторон. На сильном огне обжарьте с двух сторон до румяной корочки. Пока обжаривается рыбка, натрите на терке сыр. Вымойте и обсушите свежую зелень, очистите чеснок, измельчите все. Добавьте щепотку соли, перца, ложку оливкового масла. Выложите получившуюся массу на рыбку и – в духовку на 10-13 минут.
Людмила КАСПЕРОВИЧ
Фото автора