Працуюць аддана

 

Пётр КарняйчукГэтых механізатараў кіраўніцтва ААТ “Палессе-АВМ” лічыць незаменнымі. Бо не толькі па-гаспадарску з тэхнікай абыходзяцца, але і працуюць аддана.

Пётр Пятровіч Карняйчук у гаспадарцы амаль 25 гадоў. Чытачы маглі пабачыць яго на старонках раённай газеты, бо разам з напарнікам Іванам Паўлавічам Знаўцом з’яўляліся лідарамі на ўборцы. Яны намалацілі на КЗР-12 без малога 782 тоны збожжа. Заняты былі таксама і на ўборцы рапсу, якога намалацілі 242 тоны.

Пасля ўборкі Пётр Пятровіч на «Джон-Дзіры» пераворваў палі. Зараз, калі іх хутка ўсцеле белым снегам, будзе час і для адпачынку ў коле сваёй сям’і. Хоць і там знойдзецца занятак, бо шасцёра дзяцей мае шчаслівы бацька. Дарэчы, у іх будзе цудоўная нагода сабрацца разам, бо Пётр Пятровіч за сваю добрасумленную работу ўзнагароджаны Пісьмом падзякі Столінскага раённага выканаўчага камітэта.

М. У. Акуліч

Падтрымлівае эстафету ад старэйшага пакалення і Мікалай Уладзіміравіч Акуліч, які з ранняй вясны да позняй восені рыхтуе раллю пад сяўбу. Для яго звыклы і гул трактара і манатонная работа. Працавітасць перадалася да хлопца ў спадчыну ад бацькі Уладзіміра Мікалаевіча, які таксама быў у гэтай гаспадарцы жывёлаводам. Ці пойдуць па гэтай прафесійнай сцежцы дзеці Мікалая, пакуль невядома, бо толькі вучацца ў школе. Але тое, што ім ёсць кім ганарыцца і з каго браць прыклад, відавочна.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

Добавить комментарий