Падумай пра сваю будучыню

Яцушкевіч Мікалай афармляе страхоўку У мінулую пятніцу ЗАСТ “Белнафтастрах” сумесна са Столінскай ДАІ правялі мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю павільёна на аўтазапраўцы аграгарадка Альшаны. Страхавыя агенты не толькі прапаноўвалі вадзіцелям застрахаваць сябе і пасажыраў, але і не забывалі віншаваць з надыходзячым Днём аўтамабіліста.

Дзеля гэтай нагоды ў агурочную сталіцу прыехалі начальнік цэнтра страхавых паслуг г. Сто-ліна Галіна Лявонцьеўна Пракапчук, страхавы агент Людміла Георгіеўна Прылуцкая, дырэктар Пінскага філіяла ЗАСТ “Белнафтастрах” Маргарыта Ігараўна Кардаш, а таксама страхавыя агенты з Пінска.Марыя Сашкевіч і Кацярына Копец Забаўляльную праграму і падарункі падрыхтавалі для вадзіцеляў і пасажыраў, якім было прапанавана паўдзельнічаць у конкурсах і згуляць у віктарыну. Страхоўкі ж афармлялі стра-хавыя агенты Кацярына Копец і Марыя Сашкевіч. Кацярына – родам з Талмачава, тут працуе ўжо чацвёрты год. Галоўным у сваёй рабоце лічыць уменне выслухаць кожнага кліента і зразумець, што яму неабходна. Марыя Сашкевіч з Альшан, таму многіх вадзіцеляў, якія заязджаюць сюды, ведае асабіста. Некаторыя спачатку тэлефануюць і даведваюцца пра ўмовы паслугі і толькі потым пад’язджаюць.

Калі пачынаецца агурочны сезон, афармляюць страхоўку  і  жыхары іншых краін,  якія  займаюцца міжнароднымі грузаперавозкамі: Расіі, Азербайджана, Казахстана, Украіны і гэтак далей.

А сярод вадзіцеляў, якія аформілі страхоўку ў гэты дзень,  – Мікалай Яцушкевіч і Сяргей Тарасевіч. Яны атрымалі ад кампаніі тэрмас-кубак і набор для бізнесу.Інспектар ДАІ Сяргей Карповіч і страхавы агент Людміла Прылуцкая віншуюць вадзіцеля

Прыняў удзел у акцыі і інспектар ДАІ Сяргей Карповіч, які па абавязку службы часцей за іншых бывае ў гэтым рэгіёне. Ён кажа, што работы тут заўсёды хапае: вялікая колькасць людзей і столькі ж аўтамабіляў. Інспектар яшчэ раз нагадаў вадзіцелям аб неабходнасці своечасова страхаваць сябе і транспартны сродак. Дарога – заўсёды была і ёсць тым месцам, якое не даруе памылак. І няхай з правіламі бяспекі вы знаёмыя добра, але сцеражонага Бог сцеражэ.

Трэба нагадаць, што ЗАСТ «Белнафтастрах» – адна з вядучых страхавых кампаній Беларусі з больш чым 20-гадовай гісторыяй. Яна абараняе інтарэсы сваіх кліентаў з 1996 года і за гэты час стала буйной кампаніяй агульнарэспубліканскага маштабу з шырокім пералікам паслуг страхавання для фізічных і юрыдычных асоб. На сёння яны прапануюць як самыя запатрабаваныя, так і дадатковыя віды страхавой абароны: страхаванне аўтатранспарту; добраахвотнае медыцынскае страхаванне; страхаванне ад няшчасных выпадкаў; страхаванне маёмасці; страхаванне адказнасці і многія іншыя.

Таму няма сумнення, што новы павільён стане месцам, куды не забудзе зазірнуць адказны чалавек, які думае пра сваю будучыню.

Ганна МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *