Узнагароджаны ордэнам Маці

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 24 верасня 2018 года падпісаў чарговы ўказ аб узнагароджванні ордэнам Маці.

Screenshot_1
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці па Столінскім раёне ўзнагароджаны Баган Ларыса Пятроўна – прыёмная маці аддзела па адукацыі, Казак Наталля Іванаўна – хатняя гаспадыня з аг. Альшаны, Карпцова Алеся Андрэеўна – хатняя гаспадыня з аг. Вялікае Малешава, Крук Ганна Мікалаеўна – хатняя гаспадыня з в. Талмачава, Кузьміч Надзея Васільеўна – інспектар аддзела кадраў ААТ “Палессе АВМ”, Раманоўская Ганна Пятроўна – хатняя гаспадыня з г. Давыд-Гарадка, Семяняк Вольга Вячаславаўна – аператар машыннага даення ААТ “Новая Прыпяць”, Фяненка Вера Мікалаеўна – хатняя гаспадыня з г. Століна, Хадакоўская Людміла Васільеўна – хатняя гаспадыня з в. Альгомель.
Згодна з указам ордэнам Маці ўзнагароджаны 126 жанчын Беларусі, з іх 64 — з Брэсцкай вобласці і дзевяць — са Столінскага раёна.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий