Дапамога калегам

Высокая ўраджайнасць кукурузы ў гэтым годзе прымусіла аграрыяў прыкласці як мага больш намаганняў. А калі сваіх сіл і магчымасцяў не хапае, то просяць дапамагчы тых, хто ўжо справіўся з уборкай зялёнай масы на сілас.

Screenshot_11

Screenshot_10
У ААТ “Лядзецкі” прыкінулі свае магчымасці і вырашылі папрасіць дапамогі з боку. Тут некалькі дзён на палях працуюць калегі з СВК “Фядорскі” – адзін кормаўборачны камбайн “Ягуар”, адзін трамбоўшчык і тры грузавыя аўтамабілі МАЗ на адвозцы.
– У гэтым годзе мы пасеялі 658 га кукурузы на сілас і 75 га – на насенне, — расказаў дырэктар ААТ “Лядзецкі” Уладзімір Аляксандравіч ВЯРЭНІЧ. – Ура-джайнасць – 257 ц/га. Плануем нарыхтаваць каля 14 тысяч тон зялёнай масы, якую размяркуем у 10 траншэй. Па стане на першае кастрычніка было ўбрана больш за 65 працэнтаў плошчаў. Каб скончыць работы, нам патрэбна не больш за 10 дзён. Галоўнае, каб надвор’е не перашкодзіла.
Вельмі ўдзячны СВК «Фядорскі» і асабіста старшыні Рыгору Аляксеевічу Дзямко за паразуменне і што не пакінулі без дапамогі.

Screenshot_9

Screenshot_12

Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *