19 кастрычніка прайшоў раённы этап алімпіяды па фінансавай пісьменнасці

 

Павел Флар'яновіч і Вікторыя Мальчук

Павел Флар’яновіч і Вікторыя Мальчук

19 кастрычніка ў актавай зале Столінскай дзяржаўнай гімназіі прайшоў раённы этап алімпіяды па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У раённай алімпіядзе прынялі ўдзел 44 навучэнцы. Правесці яе прыйшлі намеснік начальніка аддзела па адукацыі Алена Васільеўна Васькавец, намеснік дырэктара ААТ “ААБ Беларусбанк” Андрэй Фёдаравіч Буката і галоўны спецыяліст аддзела рознічнага продажу ААТ “Белаграпрамбанк” Святлана Рыгораўна Грыцкевіч.IMG_2917

– Сёння важна валодаць тымі кампетэнцыямі, якія потым дапамогуць стаць паспяховым чалавекам. Фінансавая пісьменнасць з’яўляецца адной з іх. Гэтая алімпіяда дапаможа вам стаць кансультантамі ва ўласных сем’ях,   дапамагчы   іншым    людзям, –  звярнулася  да  ўдзельнікаў алімпіяды Алена Васільеўна.

Алімпіядныя заданні ўключалі 30 пытанняў у выглядзе тэстаў з варыянтамі адказаў па наступных тэмах: “Сямейны бюджэт”, “Наяўныя грошы”, “Зберажэнні, уклады”, “Запазычанасці”, “Лічбавы банкінг”, “Дзейнасць Нацыянальнага банка”, “Страхаванне”, “Падаткі і зборы”, “Інвестыцыі, каштоўныя паперы”, “Фінансавая матэматыка”,  а таксама ўключалі шэраг задач на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў. У  дадатковым, 31 пытанні трэба было растлумачыць, як пры планаванні асабістага бюджэту можна выкарыстаць прыказку: “Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы”. Якраз гэтае пытанне адыгрывала ролю пры роўнасці балаў ва ўдзельнікаў.

Як паказала праверка тэстаў, найлепш удзельнікі справіліся з блокам пытанняў “Сямейны бюджэт”, а найбольш складанасцяў выклікалі пытанні з тэмы “Падаткі і зборы”.

Больш за ўсіх балаў – 76 са 100 магчымых – і першае месца атрымаў Павел Флар’яновіч з Аздаміцкай сярэдняй школы. На другім месцы Дар’я Клімушка з Беражноўскай, на трэцім – Вікторыя Мальчук з Хатомельскай сярэдняй школы. Тройка прызёраў узнагароджана дыпломамі аддзела па адукацыі, а таксама падарункамі ад Бел-аграпрамбанка і Беларусбанка. Пахвальным водгукам адзначаны Уладзіслаў Язубец з Глінкаўскай сярэдняй школы і Аксана Савашынская з Рухчанскага ВПК яслі-сад сярэдняя школа.

IMG_2910

Уладзіслаў Язубец і Аксана Савашынская

За супрацоўніцтва, аказаную дапамогу і падарункі для пераможцаў алімпіяды намеснік начальніка аддзела па адукацыі Алена Васільеўна Васькавец уручыла Пісьмы падзякі прадстаўнікам Белаграпрамбанка і Беларусбанка.

Пераможцы раённай алімпіяды будуць адстойваць гонар Століншчыны ў вобласці. Пажадаем ім поспехаў.

Галіна ГАШЧУК

Фота

 аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *