Прыступка ўзята. Да новых вышынь!
Столінскі раён адзіны ў вобласці, які можа ганарыцца тым, што мае ў сваёй скарбніцы тры творчыя калектывы са званнем “заслужаныя”. Адзін з іх – калектыў інструментальнай музыкі “Брыз” – дасягнуў гэтай высокай прыступкі сёлета.
Днямі ў райвыканкаме адбылася сустрэча ўдзельнікаў “Брызу” з кіраўніцтвам раёна на чале са старшынёю Рыгорам Васільевічам Пратасавіцкім.
Рыгор Васільевіч адзначыў, што творчыя калектывы – гэта своеасаблівы твар раёна, яго візітная картка. Канешне, вельмі прыемна, калі нашы музыкі крочаць уверх па прафесійнай лесвіцы. Гэта гаворыць пра добры падмурак у галіне культуры Століншчыны.
У ходзе сустрэчы ўдзельнікі калектыву агучылі пэўныя пытанні, праблемы, вырашэнне якіх патрабуе дапамогі кіраўніцтва. Відавочна, што асноўнае – талент, але для рэалізацыі творчых задумак неабходна і сучасная матэрыяльна-тэхнічная база. Таму ўсе гэтыя моманты ўзяты на кантроль і будуць паступова вырашацца.
Старшыня райвыканкама ўручыў Па-дзячныя лісты салісткам “Брызу” – Алене Германовіч, Ірыне Шульжык і Наталлі Пашкевіч.
Алена КЛІМУШКА
На здымку: удзельнікі «Брыза».
Фота аўтара
Файная навіна. А дзе можна паслухаць? Ці ёсць у сеціве калектыў?