Cвята Першага званка

 

IMG_4566

У Відзіборскай сярэдняй школe па традыцыі школьную лінейку адкрыў дырэктар школы Матусевіч Дзмітрый Міхайлавіч, які павіншаваў усіх прысутных з Днём ведаў і пажадаў вучням школы, настаўнікам поспехаў у гэтым навучальным годзе.

Шчырыя словы  віншавання прагучалі ад  старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага, які вучыўся ў гэтай школе, і галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Шаўчука.

Цёплыя словы выказаў дырэктар КСУП “Відзіборскі” Сяргей Фядосавіч Лахадынаў. Першакласнікам уручылі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу. Ад імя гасцей – спартыўны інвентар.

Вершы, песні, музыка, словы бацькоў, настаўнікаў – пазітыўны старт новага навучальнага года. Усім прысутным надоўга запомніцца гэты сонечны восеньскі дзень.

 

Вера Наскевіч,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *