Назначэнні

1200px-Stolin_adminНа пасаду намесніка старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта з 9 жніўня 2018 года назначаны Максімчук Аляксандр Аляксандравіч.
Аляксандр Максімчук нарадзіўся ў г. Орша Віцебскай вобласці. Пасля сям’я пераехала ў Столін.
У 1994 годзе закончыў Самаркандскае вышэйшае ваеннае аўтамабільнае камандна-інжынернае вучылішча, у 2002 – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1994 па 1996 год была служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
З 1997 года працоўная дзейнасць Аляксандра Максімчука звязана з жыллёва-камунальнай гаспадаркай, дзе ён прайшоў шлях ад майстра да дырэктара камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства “Столінская жыллёва-камунальная гаспадарка”.
З’яўляецца дэпутатам раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.
Начальнікам фінансавага аддзела Столінскага раённага выканаўчага камітэта з 1 жніўня 2018 года назначана Жук Ніна Іванаўна.
Нарадзілася Ніна Жук у вёсцы Гарадная. Мае вышэйшую адукацыю – закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”.
Уся працоўная дзейнасць звязана з фінансавым аддзелам Столінскага райвыканкама, дзе прайшла шлях ад рэвізора-інспектара да намесніка начальніка фінансавага аддзела.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *