Кветкавая сцежка ў храм

Владыка1

Усе ў царкву, усе ў царкву, усе ў царкву… Гучна звінелі званы Церабяжоўскай Свята-Ільінскай царквы 2 жніўня.
У гэты сонечны святочны дзень ва ўсіх прыхажан і паломнікаў душа ўзносілася да нябёс ад радасці і шчасця. Нашу царкву наведаў Высокапрыасвяшчэннейшы Сцяфан архіепіскап Пінскі і Лунінецкі. Хлебам і соллю, і найпрыгажэйшай сцежкай з мноства кветак сустракалі Уладыку.
Маё сэрца ад убачанага спявала, радавалася і святкавала разам з усімі. І ад гэтых пачуццяў атрымаўся наступны верш.

Владыка2
Свята
Прысніўся мне Святы Ілля

на колах,
Маланка ззяла, грому не было.
Бялюткі коні воблакі ўздымалі,
З-пад калясніцы крэсівам сякло.

І цішыня малітваю святою
Туманам, ладанам блукае
сярод сноў.
Анёлы Божыя лунаюць
над царквою,
Бо дзень Іллі Святога надыйшоў.

Прыстольны дзень –
для вёскі свята з неба!
Святы Ілля гасцінцы з неба шле.
Са святам, госці!
Радуйцеся хлебу!
Зямному шчасцю!
Усё, што Бог дае!
Павел Кулік

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *