Святочнае гулянне ў Купальскую ноч у Давыд-Гарадку

image-0-02-05-1bd2fbe33152db891b791aad1baef81ab38696ada6b849f6e2d071596364f11e-VПа-сапраўднаму народным было святочнае гулянне ў Купальскую ноч у Давыд-Гарадку. Яшчэ не села сонца, як каля Гарыні сабралася безліч людзей. Многія прышлі цэлымі сем’ямі, ды і людзі старэйшага ўзросту прышлі пабачыць, як жа святкуецца Купалле ў сучасны час.

Дзяўчаты-вядучыя ў нацынальным аддзенні запрасілі на сцэну Нептуна, у ролі якога быў Давід-Цецюра, які потым выканаў некалькі песен. Танцавальныя нумары падрыхтавалі ўдзельніцы аб’яднання па інтарэсах “Гуляначка” Давыд-Гарадоцкага цэнтра дзіцячай творчасці. Падырылі песні гледачам мясцовыя артысты. А для дзяцей дзейнічалі атракцыёны і гандлёвыя рады. Госці маглі адпачыць на спецыяльна ўсталяваных лавачках і сталах. Магчымасць была і пачаставацца духмянымі шашлыкамі.

Ну і якое ж Купалле без вогнішча. Запаліць яго было даручана пачэсным гасцям – палкоўніку, Герою Расіі Аляксандру Васільевічу Дарковічу і знакамітаму балетмастру, салісту Вялікага тэатра Гедымінасу Тарандзе. Дарэчы, ён і праводзіў гульнявую праграму для моладзі. Спачатку хлопцы і дзяўчаты саромеліся, але потым з задавальннем выконвалі ўсе ўмовы гульняў. У адной з іх юнаку трэба было дагнаць дзяўчыну вакол вогнішча і калі яму гэта ўдавалася, тая павінна было яго пацалаваць. Усё гэта дзеянне адбывалася пад гучную падрымку прысутных.

У час маладосці нашых бабуль і маці – такія гульні былі звычайнай з’явай. Калі не было тэлевізараў, інтэрнэта менавіта так знаёміліся паміж сабой маладыя людзі. На жаль, з гадамі многія традыцыі і звычаі забываюцца. А гэтага не павінна быць, бо так можа знікнуць і само свята.

Дарэчы, у Расіі само Купалле святкуецца на два тыдні раней – у ноч з 21 на 22 чэрвеня, калі адбываецца сонцастаянне. У многім традыцыі свята вельмі падобныя на нашы. Праўда, там моладзь у асноўным прыходзіць у народным аддзенні. А ў некаторых рэгіёнах агонь для вогнішча дагэтуль дабываюць старажытным спосабам.

А значыць нам ёсць што ўспомніць і чаму павучыцца ў нашых суседзяў.

Святкаванне Купалля закончылася вясёлай дыскатэкай.

image-0-02-05-66bdcdab9bd09f8258888cc1c6f11c69b8a7c021351ff0621128829557b10f6a-V image-0-02-05-58b810574db15e4f5c83fd11911e5fae4c996b4c97223dd9041d1a6007b1e351-V image-0-02-04-f4969219a9b6b2f0538bc97dfdad503018ff4dc2379063e725cfdbb0004623e0-V image-0-02-04-36662ea1f06561c2a8895c4dd33cc50719aefcb8070d067ba013a97df9324ce0-V image-0-02-05-e27ae66a62b215611017bdd79cebb1bcadb5f6c0fd37ebb5961530fd3d7a2864-V image-0-02-05-dcad10b9f9d69475d34c95af4438aa853ce2439be52714c7a6d1c32021202670-V image-0-02-05-c7f0a008f56b189e0c8d3e9d9ed8b7ed7fe13e7de249e0467085e8b7dd4b6eb8-V image-0-02-05-34499a8acb33d8f31c0a992ed746238e7f0b0e66292c3d122a4f0c73d035602c-V

Ганна Мельнік

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *