74-я гадавіна вызвалення Століна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

IMG_6159

Сёмага ліпеня 1944 года горад Столін быў вызвалены часткай сіл 397-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса. У вызваленні горада і раёна актыўна ўдзельнічалі байцы знішчальных атрадаў і мясцовыя жыхары.

У  74-ю гадавіну вызвалення Століна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, ўстаноў і працоўных калектываў, жыхары раённага цэнтра  ўсклалі кветкі да помніка воіну-вызваліцелю і брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і  ахвяраў фашызму на плошчы Леніна.

Памяць  загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.

IMG_6169 IMG_6181 IMG_6176 IMG_6185 IMG_6186 IMG_6190 IMG_6195 IMG_6207

IMG_6212

Тэкст і фота Людмілы КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий