29 ліпеня ў вёсцы Гарадная адбудзецца кірмаш VI Міжнароднага пленэру ганчароў і свята вёскі

DSCN6241 (1)29 ліпеня 2018 года на плошчы Клімчука ў вёсцы Гарадная адбудзецца кірмаш — завяршальны акорд VI Міжнароднага пленэру ганчароў і свята вёскі.

 З 10.00 гадзін тут разгорне свае вуліцы Горад майстроў з выставай-продажам ганчарных вырабаў і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва народных майстроў раёна і вобласці, выставы народнай творчасці ўстаноў і арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскага Савета.

Вопытныя ганчарыі правядуць майстар-класы па вырабе гаршкоў. Адбудзецца розыгрыш латарэй «Гліняны звон». Будзе працаваць дзіцячая гульнявая пляцоўка, а на сядзібе ганчара будзе наладжана абрадава-гульнявая праграма «Гараднянскі кірмаш». На  пляцоўцы «Гараднянская паэтыка» адбудзецца сустрэча з мясцовымі самадзейнымі паэтамі Васілём Казачком і Ларысай Вырко.

Урачыстая частка Гараднянскага кірмашу пачнецца ў 11.00 гадзін святочным шэсцем і тэатралізаванай замалёўкай і харэаграфічнай кампазіцыяй «Гуляй, кірмаш!»

У праграме святкавання – ушанаванне ўдзельнікаў пленэру і ганаровых жыхароў в. Гарадная, вялікая канцэртная праграма творчых калектываў Століншчыны.

Для дастаўкі гасцей на Гараднянскі кірмаш уведзены спецыяльны аўтобусны рэйс. Адпраўленне з аўтавакзала г. Століна ў 9.30 гадзін і ў 15.00 гадзін з Гарадной. (Вёска Гарадная ўваходзіць у памежную зону, таму абавязкова бярыце з сабой пашпарт).

Завітайце на Гараднянскі кірмаш – не пашкадуеце!

Добавить комментарий