Культурны асяродак: Зорна і пераможна

 

DSC_0863 З цэлым сузор’ем узнагарод вярнуліся выкладчыкі і навучэнцы Столінскай дзіцячай школы мастацтваў з Міжнароднага конкурсу выканальніцкага мастацтва “Веснавы зарапад”, які адбыўся другога чэрвеня ў горадзе Івацэвічы.

Дыплома І ступені ў намінацыі “Акадэмічныя спевы. Ансамбль” удастоена выступленне ансамбля “AMABILE”  ў складзе настаўнікаў Вікторыі Мікалаеўны Савачка, Людмілы Уладзіміраўны Мінкевіч, Ніны Уладзіміраўны Вайцяхоўскай, Марыны Мікалаеўны Галабурда, Аксаны Міхайлаўны Камаровай і Дзіяны Аляксандраўны Цупа пад кіраўніцтвам Алены Уладзіміраўны Гунько.

Высокі ўзровень выканаўчага майстэрства паказалі і навучэнцы. Дыпломам І ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал. Сола” (узрост да 9 гадоў) узнагароджана Ірына Расько (настаўнік Д. А. Цупа), а ў намінацыі “Джазавае фартэпіяна” (настаўнік Н. У. Вайцяхоўская) Ірына стала дыпламантам ІІІ ступені.

У намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты. Фартэпіяна” (узрост 10-12 гадоў) дыпломам  ІІІ ступені адзначана Ганна Лукша (настаўнік А. М. Камарова).IMG_1266

Лаўрэатамі ІІІ ступені сталі Настасся Тарасевіч (настаўнік Н. У. Вайцяхоўская) у намінацыі “Джазавае фартэпіяна” (узрост 13-15 гадоў) і Алена Бандарчук (настаўнік В. М. Савачка) у намінацыі “Інструментальны жанр. Класічныя інструменты. Фартэпіяна” (узрост да 9 гадоў).

Усе настаўнікі ўзнагароджаны дыпломамі за высокія дасягненні, майстэрства ў прафесійнай дзейнасці і асабісты ўклад у развіццё музычнага мастацтва.

Аргкамітэтам творчага фонду “Ніка” Міжнароднага конкурсу “Веснавы зарапад” за падтрымку талентаў, клопат аб юным пакаленні і фарміраванні культурнага і маральнага развіцця адзначаны падзякай дырэктар Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Мікалай Мікалаевіч Вайцяхоўскі.

Вось на такой прыемнай ноце закончылі навучальны год у Столінскай дзіцячай школе мастацтваў. Жадаем новых творчых дасягненняў!

Галіна ГАШЧУК

  1. P. S. Адміністрацыя і ўдзельнікі конкурсу выказваюць удзячнасць начальніку аддзела культуры Заруба Васілю Андрэевічу за падтрымку і разуменне, а таксама вадзіцелю Мельніку Сяргею Пятровічу за ўважлівае стаўленне падчас паездкі.

На здымку: удзельнікі Міжнароднага конкурсу “Веснавы зарапад”

Добавить комментарий