На Століншчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік

 

DSCF9041 Па традыцыі ў красавіку ў нашай краіне праходзіць Рэспубліканскі суботнік.  Заробленыя сродкі заўсёды накіроўваюцца на самыя неабходныя для краіны мэты.

 

Сёлета, акрамя прывядзення ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, асаблівая ўвага будзе надавацца і аднаўленню мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны. Будзе аказана дапамога і пры падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона і іншае.DSCF9071 На Століншчыне ў суботніку прынялі ўдзел каля 24000 чалавек і зарабілі прыкладна 39 тысяч рублёў.DSCF9076 Адметнай рысай сёлетняга маштабнага мерапрыемства стаў той момант, што вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржаўных органаў працавалі на сваёй малой радзіме. Як кажуць, рука аб руку з землякамі.DSCF9086 У вёсцы Дубенец на будаўніцтве новай малочнатаварнай фермы шчыравалі старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калавур, яго намеснік Пётр Мамановіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Брэсцкай вобласці Іван Пацоўскі, генеральны дырэктар ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Ігар Луцкі, а таксама старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Пратасавіцкі і дырэктар КУВП “Манькавічы” Аляксей Мікуліч.

Непасрэдны фронт работ – бетаніраванне пляцоўкі выгульнага дворыка для жывёлы.DSCF9095

Як адзначыў Павел Калавур, вельмі прыемна разам з землякамі працаваць рука аб руку.

– Безумоўна, сучасныя тэхналогіі бетонных работ зусім не тыя, якія былі ў час майго студатрада, – сказаў Павел Уладзіміравіч. – Цяпер увесь працэс значна і хутчэй, і якасней.

Што тычыцца наогул будаўніцтва новага аб’екта – жывёлагадоўчай фермы, то Павел Калавур перакананы, што гэта вельмі важна і для развіцця мясцовай гаспадаркі, і, канешне, для стварэння працоўных месцаў для жыхароў навакольных вёсак.

У гэты дзень масава вяліся работы на добраўпарадкаванні райцэнтра.

Многія арганізацыі наводзілі парадак на прылягаючых тэрыторыях. Супрацоўнікі райвыканкама, яго службаў і аддзелаў ачышчалі бераг ракі Копанец ад хмызнякоў. Не засталіся ў баку і раённае аб’яднанне прафсаюзаў, а таксама галіновыя прафсаюзы.

Тэкст і фота Алены КЛІМУШКА


Наскевіч

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Данілавіч Наскевіч – ураджэнец аграгарадка Цераблічы. І прыехаў ён сюды прыняць удзел у рэспубліканскім суботніку і пасадзіць хвойкі ў лесе, у якім правёў сваё дзяцінства.

Разам з ім прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянального сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бабаловіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, прадстаўнікі пракуратуры і Следчага камітэта Столінскага раёна, а таксама работнікі Палескага лясгаса.

– Іван Данілавіч, вы чалавек заняты. Ці часта ў вас атрымліваецца завітваць на Палессе?

– Мне заўсёды прыемна прыязджаць на малую радзіму. Гэта неперадавальныя пачуцці, калі ты сустракаешся з людзьмі, якія ведаюць цябе з маленства. Здаецца, і няма тых гадоў.  У гэтым лесе я з сябрамі правёў усё дзяцінства. Праўда, зараз ён змяніўся. Раней быў палігон і, як зараз памятаю, наколькі было нам, хлапчукам, цікава назіраць, як ляталі ваенныя самалёты.

Сюды хадзілі па грыбы, чарніцы збіралі. Прыемныя ўспаміны ўскалыхваюць сэрца.

– Пэўна, вам не ўпершыню садзіць дрэвы ў роднай вёсцы?

– Зразумела, не ўпершыню. Зараз у аграгарадку ўзвышаюцца хвоі, якія саджаў, калі быў у чацвёртым класе. Памятаю, як нам, вучням, даверылі гэтую важную справу. Зараз праязджаю міма гэтага парку і прыемна бачыць, якімі вялікімі яны выраслі. А ў мінулым годзе высадзіў сад каля дома сваіх бацькоў. І каля майго дома ў Пінску ёсць сад. Таму ў садоўніцтве я разбіраюся добра.

 

– Ёсць меркаванне, што чым старэйшы чалавек становіцца, тым больш яскрава адчувае сувязь са сваімі каранямі. Ці знаёма вам гэта?

– Вельмі знаёма. Калі малады, неяк не задумваешся аб гэтым. Імкнешся знайсці сваё месца ў жыцці, будуеш кар’еру, з’яўляецца сям’я. Безліч спраў і час бяжыць, як вада ў ручаі. А зараз пры першай магчымасці я імкнуся прыехаць сюды, каб пабачыць сваіх бацькоў, сустрэцца з роднымі, сябрамі. Насамрэч, няма нічога даражэйшага, чым сям’я. Заўсёды еду сюды на Вялікдзень, імкнуся ўсе справы зрабіць да гэтага свята. Яшчэ ні аднаго разу гэтую традыцыю не парушыў. Вельмі хачу, каб мае дзеці не забывалі месца, дзе я нарадзіўся. І спадзяюся, што яны таксама ўбачаць, як выраслі гэтыя хвойкі.

Напрыканцы работы насупраць дзялянкі была ўстаноўлена шыльдачка, каб потым можна было хутка знайсці гэтае месца. Іван Данілавіч падзякаваў усім, хто прыняў удзел у гэтай важнай справе. А таксама пажадаў усім ніколі не спыняцца на дасягнутым і ўпэўненымі крокамі ісці да сваёй мэты.

 Тэкст і фота  Ганны  МЕЛЬНІК


edf

Ва ўсіх падраздзяленнях Столінскага раённага аддзела па на-дзвычайных сітуацыях прайшоў рэспубліканскі суботнік.

Работнікамі Столінскага РАНС на чале з начальнікам аддзела Аляксандрам Мінчыкам была добраўпарадкавана тэрыторыя пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 горада Століна, перакопаны кветнікі, пабелены пладовыя дрэвы, футбольнае поле было падрыхтавана пад газон, высаджана 50 дрэў хвойных парод, а таксама праведзена ўборка ўсіх памяшканняў аддзела.

 


IMG_3555

20 красавіка навучэнцы Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці разам з педагогамі дружна шчыравалі каля ўстановы.

У гэты ж дзень педагогі сярэдняй школы № 2 р. п. Рэчыца  наводзілі парадак на прышкольнай тэрыторыі, бялілі дрэвы, бардзюры, фарбавалі агароджу і цалкам абнавілі спартыўны гарадок. Значную ролю адвялі арганізацыі футбольнага поля. Дзеці актыўна ўключыліся ў работу і старанна выконвалі даручэнні настаўнікаў, рамантуючы агароджу спартыўнай пляцоўкі.

З самай раніцы  ў суботу, 21 красавіка работнікі  Столінскага раённага  вузла электрасувязі працавалі каля свайго будынка РУЭС на вуліцы Савецкай. Тут значную ролю адвялі пасадцы на клумбах кветак і туй, навялі парадак на тэрыторыі, а таксама працавалі і на  ўчастках, што адносяцца да РВЭС.

Галоўны спецыяліст   інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Мікалаевіч Домніч расказаў, што 21 красавіка масавы суботнік быў арганізаваны ў Нова-Беражным вакол сядзібы Алешаў і ў  мясцовым  паркавым комплексе. 

Працавалі тут выхаванцы Беражноўскай ДЮСШ і мясцовай школы, работнікі сельвыканкама, аддзела культуры (Беражное, Дубенец, Бор-Дубенец), прадстаўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Задзейнічалі тэхніку мясцовай гаспадаркі.

На гэтым ніхто не збіраецца спыняцца, работы па добраўпарадкаванні будуць працягнуты.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара


5YloM-6V330

В республиканском субботнике принял активное участие весь личный состав, а также гражданский персонал Столинского РОВД, не задействованный на службе в этот весенний день.

Милиционеры поработали на славу. Начали с личных кабинетов, а затем занялись наведением порядка и красоты на территории  возле административного здания.

Обновили цветники,  освежили свой спортивный городок, покрасили пожарные стенды и бордюры (на фото).

Не сидели без дела и сотрудники отделения милиции г. Давид-Городка, а также  ГАИ, РЭО, отделения по гражданству и миграции, которые облагораживали территории возле своих административных зданий.

 Лилия ГУЩА

Фото автора


У Хорскай СШ суботнік прайшоў пад дэвізам “З чысцінёй і прыгажосцю – у будучыню”.

Пад кіраўніцтвам дырэктара школы Неанілы Міхайлаўны Ярошык настаўнікі і вучні 5-7 класаў акультурылі тэрыторыю перад і па-за школай, былі паліты нядаўна пасаджаныя ў рамках акцыі “Тыдзень лесу — 2018” маладыя дрэўцы. Дарэчы, у гэтай акцыі школа ўдзельнічала  14 і 16 красавіка, пасадзіўшы ў 88 квартале Турска-Лядзецкага лясніцтва бярозкі і сосны.

Настаўнікі пачатковых класаў і вучні 8 класа прыбралі тэрыторыю вакол помніка ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Тэхнічным персаналам былі пабелены пладовыя дрэвы вакол школы і засаджаны клумбы прыгожымі кветкамі. Вучні 9-11 класаў вычысцілі ад сухой лістоты бярозавую алею, пасаджаную ў свой час у гонар загінуўшых аднавяскоўцаў.

Т. І. Прыка, класны кіраўнік 10 класа Хорскай СШ

На Століншчыне прайшоў рэспубліканскі суботнік: 3 комментария

  • 26.04.2018 в 10:45 пп
    Permalink

    а Иван Данилович и по лесу с генеральскими погонами щеголяет))
    Да нормально Сергей, пусть хоть зады потрясут на природе, чарку-шкварку употребят, с народом поближе пообщаются.
    Помнится, лет так десять назад я получил указание провести субботник в субботу, а об исполнении доложить не позднее конца дня пятницы))

  • 24.04.2018 в 12:20 пп
    Permalink

    Какое лицемерие! Как могли заработать женщина, которая белит деревья и студенты, нребущие листья? Ведь высчитают из зарплаты день. Посмотрите на верхнем фото новенькие с иголочки робы. На них сколько потратили денег из бюджета? Т. І. Прыка,класны кіраўнік 10 класа Хорскай СШ, я еще понял бы если бы промолчали. Но восторгаться этим?
    Чему умиляемся? Один самых высокооплачиваемых чиновников занимался целый день низкоквалифицированным трудом. СК уже решил все вопросы в своей области? Когда в этой стране каждый будет заниматься своим делом?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

  • crex
  • оплаты наличными. Со сдачей
  • crex.group