Жанчына – увасабленне Радзімы

DSCF4830Напярэдадні 8 Сакавіка – Дня жанчын – па традыцыі прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва, якія ўзначальваюць арганізацыі, установы, структурныя падраздзяленні ў раёне. Мерапрыемства было арганізавана ў аддзеле ЗАГС г. Століна.

Цёплыя словы пра жанчын, якім даводзіцца, акрамя свайго асноўнага прызначэння – быць маці і гаспадыняй, выконваць яшчэ і адказную функцыю кіраўніка, гучалі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксея Дзямко, намесніка старшыні Столінскага райвыканкама Сяргея Сідарэвіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіля Зарубы.

У час пасяджэння ўдзельніцам было прапанавана выказаць свае думкі на актуальную на цяперашні час тэму “Малая радзіма вачамі сучасных жанчын”. Гутарка ішла і пра тое, што Століншчына ганарыцца сваімі мнагадзетнымі сем’ямі, таму можна было б стварыць адпаведны музей. Дарэчы, такія ўжо ёсць у шэрагу раёнаў. Неабыякавыя нашы жанчыны і да праблемы пазбаўлення бацькоўскіх правоў, ужывання алкаголю, культуры паводзін моладзі  і інш.

Сярод асноўных ініцыятараў і арганізатараў сустрэчы – раённыя арганізацыі Беларускі фонд міру  і Беларускі саюз жанчын.

Алена КЛІМУШКА

Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Добавить комментарий