І гэта зрабілі яны!

Слёт доярок 003 На на сямі фермах Століншчыны дояць ужо больш чым па сем тысяч кілаграмаўапярэдадні святкавання Дня жанчын у Століне прайшоў традыцыйны злёт перадавікоў жывёлагадоўлі раёна. Па выніках 2017 года Століншчына ўпершыню пераадолела валавы надой больш за 100 тысяч тон малака. Па сярэдніх надоях ад кожнай каровы раён у цэлым ушчыльную наблізіўся да пяцітоннага рубяжа, малака ад кожнай каровы, у чатырох гаспадарках у цэлым – больш чым па шэсць тысяч кілаграмаў малака ад кожнай каровы. І ў гэтых поспехах найпершая заслуга працавітых і руплівых аператараў машыннага даення.Слёт доярок 089 Вітаючы перадавых жывёлаводаў, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Мікалаевіч Мароз адзначыў іх важкі ўклад у дасягненне рэкордных надояў малака, падзякаваў за нялёгкую працу. Старшыня раённага аграпрамысловага саюза Аляксей Васільевіч Мікуліч таксама падзякаваў прысутным за самаадданую працу ў жывёлагадоўлі, павіншаваў з надыходзячым святам. Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Ільіч Лузай сказаў, што прыемна бачыць на сустрэчы і вопытных майстроў сваёй справы, і маладых аператараў машыннага даення, якія ідуць да дасягнення высокіх паказчыкаў у працы. Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлавіч Літвінкевіч як дасягненне перадавых жывёлаводаў прывёў яскравыя лічбы і факты. У раёне ўтрымліваецца больш за 80 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 25800 кароў. З ферм раёна дзяржаве рэалізавана 89 працэнтаў атрыманага малака. Больш за 50 працэнтаў яго – класа “экстра”, больш за 90 працэнтаў – “экстрай” і вышэйшым сортам. За апошнія гады ў раёне шмат пабудавана для вядзення жывёлагадоўлі на больш высокім тэхналагічным узроўні. Карэнным чынам палепшыліся за мінулы год умовы работы на абноўленых фермах «Альманы», «Лодыч», «Велямічы-3», цяпер абнаўляецца ферма «Дубенец». Століншчына дабілася такога высокага паказчыка, як вытворчасць паўтары тоны малака ў разліку на кожнага жыхара раёна.

У ходзе сустрэчы адбылося ўшанаванне лепшых майстроў жывёлагадоўлі за высокія паказчыкі ў працы. Загадам дырэктара ААТ “Савушкін прадукт” грашовымі прэміямі ўзнагароджаны лепшыя з лепшых аператараў машыннага даення. Інжынер па якасці Столінскага філіяла ААТ “Савушкін прадукт” Марыя Іванаўна Шаўчук пазнаёміла  з  загадам і  падзякавала за высакаякаснае малако для перапрацоўкі на прадпрыемстве.Слёт доярок 111 Сярод іх тыя, хто надаіў ад кожнай каровы больш чым па 7000 кілаграмаў малака. Гэта Святлана Рыгораўна Логвінка і Галіна Міхайлаўна Ярмакевіч з ААТ “Новая Прыпяць”, Святлана Якаўлеўна Каляда, Зоя Аляксандраўна Макіявец і Наталля Уладзіміраўна Шульжык з СВК “Фядорскі”, Сняжана Сяргееўна Фалько і Таццяна Іванаўна Карняйчук з ААТ “Палессе АВМ”. Зусім не за гарамі такі рубеж і для Кацярыны Мікалаеўны Прылуцкай з ААТ “Лядзецкі”, Соф’і Ільінічны Кананчук з ААТ “Палеская ніва”, паспяхова пераадолелі пяцітонныя гадавыя надоі ад кожнай каровы Аляксандра Фёдараўна Гананайка і Алена Аляксееўна Казінец з ААТ “Кароцічы”, Галіна Аляксееўна Кашэўская з ААТ “Палеская ніва”, Вольга Міхайлаўна Вяроніч і Любоў Мікалаеўна Савашэвіч з ААТ “Церабяжоў-Агра”, Яўгенія Васільеўна Апановіч і Вольга Іванаўна Карпінская з КУВП “Манькавічы”, Валянціна Сяргееўна Яроцкая з КСУП “Прыпяць-2009”, Галіна Сямёнаўна Хлебавец і Вольга Яўгенаўна Цімахавец з КСУП “Відзіборскі”, Марыя Андрэеўна Брышчук-Клімавец з КСУП “Прыгарынскі-2012”, Ганна Васільеўна Мішкова і Алена Іванаўна Мішкова з ПСУП “Максеммілк”.Слёт доярок 138

За высокія дасягненні ў развіцці малочнай жывёлагадоўлі, забеспячэнне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака прэміямі ўзнагароджаны таксама галоўныя заатэхнікі Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская з ААТ “Палеская ніва”, Ганна Майсееўна Серадзіна з ААТ “Кароцічы”, Ганна Іванаўна Скрабейка з ААТ “Новая Прыпяць”, Алена Іванаўна Баган з ААТ “Палессе АВМ”, Святлана Вячаславаўна Скідан з ААТ “Церабяжоў-Агра”, Вікторыя Сяргееўна Курган з СВК “Фядорскі”.

Сакрэтамі высокіх працоўных дасягненняў  на сустрэчы падзяліліся галоўны заатэхнік ААТ “Церабяжоў-Агра” Святлана Вячаславаўна Скідан, аператар машыннага даення ААТ “Новая Прыпяць” Галіна Міхайлаўна Ярмакевіч, аператар машыннага даення ААТ “АграГлінка” Раіса Якаўлеўна Язубец.

У гэты дзень усе перадавыя жывёлаводы не засталіся без падарункаў. Іх уручылі першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Мароз, старшыня раённага аграпрамысловага саюза Аляксей Васільевіч Мікуліч, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Ільіч Лузай, першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлавіч Літвінкевіч.

У час злёту перадавікоў усіх з натхненнем і майстэрствам віталі канцэртнай праграмай народны клуб аматараў песні “Ярок” і ўдзельнікі народнага творчага клуба “Альтанка”.

Фёдар ШУМКО

Фота  аўтара

Добавить комментарий