8 сакавіка – дзень жанчын: Ордэн за мацярынства

 

cover_s0Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб узнагароджанні ордэнам Маці 136 жанчын краіны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей.

Сярод узнагароджаных і 16 матуль са Століншчыны: Андрусевіч Алена Сцяпанаўна, Кірыловіч Наталля Іванаўна, Лемяза Вольга Іванаўна, Чынікайла Юлія Іванаўна, Ярмоліч Ганна Мікалаеўна – хатнія гаспадыні аг. Альшаны; Апановіч Кацярына Пятроўна – прадавец Давыд-Гарадоцкага філіяла Столінскага раённага спажывецкага таварыства; Бруцкая Ганна Навумаўна, Бруцкая Таццяна Рыгораўна, Яхнавец Наталля Сяргееўна – хатнія гаспадыні аг. Белавуша; Варанавец Вольга Уладзіміраўна – бібліятэкар Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета; Васюхневіч  Алена Васільеўна, Дзямко Вольга Міхайлаўна – хатнія гаспадыні аг. Вялікае Малешава; Карняйчук Таццяна Іванаўна – аператар машыннага даення ААТ “Палессе АВМ”; Наскевіч Любоў Аляксееўна – палявод ААТ “Палеская ніва”; Страх Наталля Вячаславаўна – хатняя гаспадыня г. Століна; Шыла Марыя Іванаўна – хатняя гаспадыня в. Вялікія Вікаравічы.

Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на пачатак 2018 года ў раёне жыве 2120 мнагадзетных сем’яў, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей, а ўсяго 7561 дзіця. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 623 жанчыны.

Галіна ГАШЧУК

 

8 сакавіка – дзень жанчын: Ордэн за мацярынства: 1 комментарий

Добавить комментарий