У падтрымку кандыдата ў дэпутаты

 

DSCN8417Члены раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” у нядзелю 4 лютага ў аграгарадку Струга арганізавалі пікет у падтрымку кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў  Людмілы Лявонцьеўны  Цупа, якая балаціруецца па Рэчыцкай выбарчай акрузе № 57.

Сярод агітацыйных матэрыялаў – біяграфічныя звесткі, фотаздымак і перадвыбарная праграма кандыдата.

Нагадаю, што Людміла Лявонцьеўна Цупа працуе дырэктарам Церабяжоўскай сярэдняй школы. Як чалавек, нераўнадушны да ўсяго, што адбываецца, Людміла Лявонцьеўна адчувае ў сабе смеласць, сілы і магчымасць рабіць усё, каб людзі ў нашым раёне жылі дастойна. Сярод асноўных палажэнняў яе перадвыбарнай праграмы – абарона інтарэсаў людзей, вырашэнне пытанняў працоўнай занятасці, паляпшэння якасці паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацыі здаровага адпачынку, развіцця сельскіх тэрыторый, удасканалення адукацыйнай сістэмы, павышэння прэстыжу прафесіі настаўніка і шэраг іншых.

Галіна ГАШЧУК

Фота  аўтара

У падтрымку кандыдата ў дэпутаты: 1 комментарий

  • 06.02.2018 в 12:51 пп
    Permalink

    Прикольно. Человек, который принудительно распространяет лотерейные билеты, заставляет отчитываться о подписке, выбивает взносы в освод, красный крест, фонд мира и далее по списку, будет бороться за престиж профессии учителя. Спасибо, поржал

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *