Століншчына зрабіла свой выбар

 

IMG_2021На тэрыторыі Столінскага раёна 54104 выбаршчыкі. Па папярэдніх даных, у галасаванні прынялі ўдзел 47805 чалавек, ці 88,4 працэнта.

Столінскі – Паўночны выбарчы ўчастак № 2

За каго будуць галасаваць на Столінскім – Паўночным выбарчым участку № 2, які размяшчаўся ў сярэдняй школе № 2, выбаршчыкі ведалі зараней не толькі з раённай газеты, але і з памятак, якія знайшлі ў сваіх паштовых скрынках. Кандыдаты: у абласны Савет  – урач-хірург Віктар Іванавіч Майсюк, у раённы – дырэктар  гэтай школы Ала Мікалаеўна Лазіцкая.

– Найбольшае ажыўленне на ўчастку назіралася бліжэй к абеду, – расказвае старшыня выбарчай камісіі Эдуард Іванавіч Пашкевіч. – Да гэтага часу сюды з канцэртнай праграмай наведаўся і заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”, што надало большай святочнасці і ўрачыстасці мерапрыемству.

З 1850 унесеных у спісы выбаршчыкаў 400 прагаласавалі датэрмінова. Тым, хто галасаваў упершыню, на памяць аб важнай палітычнай падзеі ўручалі невялічкія сувеніры.

Сярод наглядальнікаў былі прадстаўнікі ад БРСМ, раённага савета ветэранаў, прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі, грамадскага аб’яднанння “Белая Русь”. Працаваў буфет.

 DSCN8720

Столінскі – Камсамольскі выбарчы ўчастак № 5

У Столінскім раённым доме культуры, дзе размясціўся выбарчы ўчастак № 5, людзі ішлі пастаянна невялікімі групамі. Многа было і моладзі, і людзей сталага ўзросту. Многія прыходзілі сем’ямі.

Выбаршчыкі галасавалі тут “За” ці “Супраць” кандыдатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Уладзіміра Пятровіча Вярэніча (раённы Савет дэпутатаў) і Віктара Іванавіча Майсюка (абласны Савет дэпутатаў).

Для прыйшоўшых у гэты дзень на выбары выступіў  заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка”. Таксама працаваў буфет, дзяжурыла медсястра. Гэта на ўсякі выпадак – можа каму стане дрэнна. Але, як узгадала Наталля (медсястра), за шматлікія выбары ў яе жыцці ні аднаму чалавеку медыцынская дапамога не спатрэбілася. А вось даведацца аб сваім артэрыяльным ціску мог любы жадаючы.

Як паведаміла сакратар выбарчай камісіі Людміла Пешка, апошні выбаршчык на ўчастку аддаў свой голас за кандыдатаў у 19.45. Пасля падліку галасоў было вызначана, што выбары адбыліся.

 DSCN8699

Столінскі – Бальнічны выбарчы ўчастак  № 7

Асаблівасць Столінскага – Бальнічнага выбарчага ўчастка № 7 у тым, што тут датэрмінова не галасуюць, а ў асноўны дзень галасаванне праходзіць хутчэй за ўсіх.

Яно і зразумела. У  параўнанні з іншымі ўчасткамі тут найменшая колькасць выбаршчыкаў, бо ўсе выбаршчыкі – пацыенты, якія знаходзяцца на момант выбараў на лячэнні ў бальніцы.

Як адзначыла сакратар выбарчай камісіі Валянціна Аляксееўна Саўчук, у спісах выбаршчыкаў значыліся і прагаласавалі 109 пацыентаў. Ужо а дзясятай гадзіне раніцы выбарчы ўчастак наведалі і выканалі свой грамадзянскі абавязак больш за 80 чалавек. Да тых, каму прапісаны пасцельны рэжым, члены выбарчай камісіі са скрынкай наведаліся ў аддзяленні прама ў палаты.

 Канстанцін Рыгоравіч Марчук

Давыд-Гарадоцкі – Кастрычніцкі

ўчастак для галасавання № 11

На Давыд-Гарадоцкім – Кастрычніцкім выбарчым участку № 11, што знаходзіцца ў сярэдняй школе № 2, датэрмінова прагаласавалі 270 з 1014 выбаршчыкаў. Таму большасць прыйшла менавіта ў нядзелю. Найбольшая колькасць  была  паміж 13.00 і 16.00 гадзінамі, калі людзі ішлі з храма.

Сем чалавек выказалі жаданне прагаласаваць  дома, таму члены камісіі даставілі ўрну і бюлетэні па патрэбных адрасах.

Выканаць свой грамадзянскі абавязак прыйшоў Канстанцін Рыгоравіч Марчук, які да выбараў заўжды ставіцца адказна.

Усяго ж прыйшлі на ўчастак № 11 765 чалавек, што склала 75,8 працэнта.

 

Белавушскі ўчастак для галасавання № 19

Самым першым прагаласаваць завітаў жыхар Белавушы Якаў Аляксандравіч Белавус. Ён вяртаўся з дзяжурства і роўна ў 8.00 явіўся на ўчастак.

Члены камісіі адзначалі, што вяскоўцы прыходзілі з пазітыўным настроем, ніякіх праблем не ўзнікала. Актыўнасць, па традыцыі, павялічылася пасля завяршэння службы ў царкве, калі людзі вярталіся дахаты.

Удзень прадстаўнікамі мастацкай самадзейнасці была наладжана цікавая канцэртная праграма.

  маладыя 2 

Альшанскі – Сельсаветаўскі   ўчастак

для галасавання № 48

На выбарчым участку № 48, які знаходзіцца ў будынку Альшанскага сельскага Савета, у спісе значыліся імёны 1611 выбаршчыкаў. Датэрмінова прыйшоў  прагаласаваць 791 чалавек, у тым ліку маладая пара – Дзмітрый Марчук і Марыя Тарасевіч. Гэта не першыя выбары, у якіх прымаюць удзел маладажоны, таму такое супадзенне лічаць цудоўнай падзеяй. Тым больш, што віншаванні з нагоды вяселля пачулі  ад усіх членаў выбарчай камісіі.

Яўка на ўчастку № 48 адна з самых большых – 92 працэнты, што пацвярджае актыўную грамадзянскую пазіцыю жыхароў аграгарадка.

 

свой выбар робяць Аляксей Міхайлавіч Акостка і Людміла Пятроўна ЯрмакевічСямігосціцкі ўчастак для галасавання № 49

У будынку Сямігосціцкай сярэдняй школы, дзе размяшчаўся выбарчы ўчастак № 49, было немнагалюдна. Справа ў тым, што датэрмінова прагаласавалі 670 з 990 выбаршчыкаў.

У нядзелю аддаць свае галасы першымі прыйшлі Аляксей Міхайлавіч Акостка і загадчык мясцовага фельчарска-акушэрскага пункта Людміла Пятроўна Ярмакевіч. Сярод тых, хто ўпершыню галасавалі, Пётр Разановіч і Уладзіслаў Альгамец.

Усяго ж на ўчастак прыйшлі прагаласаваць 765 чалавек і канчатковая яўка склала 77 працэнтаў.

Гэтыя выбары ўпершыню праходзілі ў сценах школы (дагэтуль былі ў Доме культуры). Выбарчая камісія на чале са старшынёю Фёдарам Міхайлавічам Пінчуком адзначае садзейнічанне кіраўніцтва школы ў арганізацыі выбараў.

 

Стружскі ўчастак для галасавання № 63

У час наведвання ўчастка асаблівага наплыву вяскоўцаў не было, але і члены камісіі не заставаліся без справы. Жадаючыя прыняць удзел у значнай палітычнай падзеі краіны падыходзілі па аднаму-два чалавекі. Працэс галасавання праходзіў спакойна. Як адзначылі члены камісіі, многія выбаршчыкі выканалі свой абавязак, прыняўшы ўдзел у датэрміновым галасаванні. Таму прыкладна каля гадзіны дня   яўка была ўжо больш за 50 працэнтаў.

Галіна ГАШЧУК

Алена КЛІМУШКА

Ганна МЕЛЬНІК

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтараў

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *