Прафсаюзнае жыццё: Ісці ў нагу з часам

 

IMG_1935На гэтым тыдні прайшло пасяджэнне савета Столінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч, старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Андрэевіч Мурашкін, старшыні пярвічных прафарганізацый раёна.

Пра работу, якая праводзіцца раённым аб’яднаннем, расказаў яго старшыня Міхаіл Захаравіч Карплюк. 

Было адзначана, што самай шматколькаснай грамадскай арганізацыяй на тэрыторыі Століншчыны з’яўляецца менавіта раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Яно ўключае ў сябе больш за 18 тысяч чалавек.

– Сёння трэба аператыўна падключацца да вырашэння праблем працоўных калектываў, абараняць інтарэсы работнікаў, падымаць на самым высокім узроўні найбольш актуальныя пытанні, – заўважыў Міхаіл Захаравіч.

Адно з галоўных пытанняў, што найбольш абмяркоўваецца ў  грамадстве,  – гэта Дэкрэт № 1 “Па садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Прадугледжваецца індывідуальная работа з кожным чалавекам, хто хоча працаўладкавацца. Да таго ж, закладзеныя ў дакуменце  механізмы прадугле-джваюць роўную сацыяльную адказнасць усіх грамадзян. Прафсаюзы таксама будуць задзейнічаны ў выкананні норм Дэкрэта. У прыватнасці, яны будуць уваходзіць у створаныя на месцах спецыяльныя камісіі па працаўладкаванні, што будуць дэталёва разглядаць кожную сітуацыю. Для Століншчыны – самага большага па колькасці сельскага насельніцтва раёна – праблема занятасці надта актуальная.IMG_1932

Першы крок у забяспячэнні сацыяльнай абароны чалавека працы – стварэнне прафсаюзнай арганізацыі на кожным прадпрыемстве, у тым ліку і ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці. І другі, не менш важны і неабходны момант, — заключэнне калектыўных дагавораў. Так, у 2017 годзе да прафсаюзнага руху далучыліся ТАА “Птушкафабрыка “Западная” і фермерская гаспадарка “Семеніс”.Што да калектыўных дагавораў, то, занатоўваючы дадатковыя гарантыі, робіцца матывацыя для работнікаў быць у прафсаюзе. Напрыклад, на цяперашні час прафсаюзы настойліва рэкамендуюць, каб у дагаворы была норма аб абавязковым працягу кантракту на максімальны тэрмін ці яго перазаключэнне на максімальны тэрмін для добрасумленных работнікаў.

Асаблівая ўвага надаецца пытанням аховы працы. Старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з’яўляюцца членамі мабільнай групы райвыканкама па ахове працы. Пастаянна наведваюць арганізацыі, прадпрыемствы, робіцца адпаведны маніторынг.

У калектыўныя дагаворы таксама ўключаюцца палажэнні аб выдзяленні сродкаў для ажыццяўлення мерапрыемстваў па ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў, паляпшэнні ўмоў працы, санітарна-бытавога,  медыцынскага і лячэбна-прафілактычнага абслугоўвання работнікаў і інш.

У рамках пагаднення, заключанага паміж Генаральнай пракуратурай і Федэрацыяй прафсаюзаў, штомесяц право-дзяцца сумесныя прававыя прыёмы грамадзян.  Так, за мінулы год да прававых інспектараў звярнуліся 17 чалавек, 67 зваротаў паступілі непасрэдна ў раённае аб’яднанне.

Прафсаюзы прымаюць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў. Прафсаюзныя актывісты не застаюцца ўбаку і пры правядзенні прафесійных святаў, юбілейных дат.

Упершыню ў 2017 годзе прайшоў агляд-конкурс на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю. Па выніках першае месца заняла Столінская ЦРБ, другое – гімназія і трэцяе – КСУП “Струга”.

Прафсаюзы сталі ініцыятарамі і ў правядзенні маніторынгу цэн на тавары ў магазінах рознічнага гандлю. Гэта работа выконвалася не з мэтай высвятлення парушэнняў, а для вызначэння балансу паміж цэнамі і сярэдняй па краіне зарплатай.

– Мы знаходзімся напярэдадні важнай палітычнай падзеі – выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў,  — нагадаў Міхаіл Захаравіч. — Прафсаюзы актыўна прымаюць удзел у гэтай кампаніі. 124 члены прафсаюза ўвайшлі ў склад камісій розных узроўняў. Таксама на ўсе выбарчыя ўчасткі прапанаваны нашы назіральнікі.

– Сёння, захоўваючы высокую планку прафесіяналізму і адказнасці, мы павінны быць адкрытымі для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, – адзначыў Міхаіл Захаравіч. – Неабходна праводзіць растлумачальную работу ў працоўных калектывах. Наша задача – захоўваць стабільнасць у грамадстве.

Старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Андрэевіч Мурашкін, гаворачы пра работу пярвічных арганізацый, заўважыў, што пра дзейнасць прафсаюзаў павінны меркаваць па іх справах. Адна з галоўных задач – пры ўзаемадзеянні з наймальнікамі адстойваць інтарэсы людзей.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння, старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі падзякаваў усім за ўклад у выкананне сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця рэгіёна.

– Перакананы ў тым, што прафсаюзы, у першую чаргу, павінны быць стваральнікамі здаровага маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, — адзначыў кіраўнік раёна. – Неабходна думаць  і пра заўтрашні дзень, пра нашу будучыню. Але нельга пакідаць без увагі ветэранаў працы, заслужаных кіраўнікоў.

Тэкст і фота

Алены

КЛІМУШКА

Прафсаюзнае жыццё: Ісці ў нагу з часам: 1 комментарий

  • 16.02.2018 в 1:32 пп
    Permalink

    Приняли кабальную контрактную систему, а теперь «успешно» с ней борются 🙁
    Депутат попросил прощения за принятие декрета?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *