Літаратурны конкурс «Духоўная веліч»

 

550x-Litkonkurs.dbdДзясятага лютага 2018 года стартаваў новы абласны  літаратурны конкурс “Духоўная веліч”. Запрашаем да ўдзелу пісьменнікаў.

Конкурс арганізаваны галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкім абласным аддзяленнем грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы. Творы прымаюцца да 10 красавіка 2018 года па чатырох намінацыях: “Паэзія”, “Мастацкая проза”, “Публіцыстыка”, “Літаратура для дзяцей”.

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і папулярызацыі лепшых твораў пісьменнікаў Брэстчыны, якія зберагаюць духоўна-маральную культуру рэгіёна, спрыяюць выхаванню, у тым ліку і ў моладзі, духоўнасці, патрыятызму, адлюстроўваюць імкненні да высокіх ідэалаў дабрыні і справядлівасці.

Конкурсныя творы павінны  быць  прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо  публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных друкаваных перыядычных выданнях, выдадзеных  на працягу трох гадоў да часу абвяшчэння творчых спаборніцтваў. У кожнай намінацыі можа быць толькі адзін пераможца.

Да ўдзелу ў конкурсе аўтар на адрас аргкамітэта дасылае наступныя матэрыялы:

— кароткая творчая і жыццёвая біяграфія;

— кніжнае выданне ці публікацыя ў часопісе ў двух экзэмплярах;

— кантактныя тэлефоны, адрас.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу “Духоўная веліч” адбудзецца ў дзень святкавання Дня славянскай пісьменнасці і культуры, які адзначаецца штогод 24 мая.

Кантакты:

224013, г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605, тэл.: +375 16 2-50-54-24, +375 33 318-15-89.

E-mail: tatiana.demidovich@gmail.com.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *