Турнір памяці воіна-інтэрнацыяналіста

Традыцыйна напярэдадні Новага года ў аграгарадку Альшаны праходзіць турнір па валейболе памяці загінуўшага воіна-інтэрнацыяналіста Міхаіла Лемязы.

Снимок
У ім удзельнічаюць лепшыя каманды з усяго раёна. Спаборніцтвы сярод юнакоў праходзяць на базе сярэдняй школы № 1 аграгарадка Альшаны, а сярод дзяўчат – на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу сярэдняй школы № 2 аграгарадка Альшаны.
Нягледзячы на тое, што турнір быў таварыскі, каманды-ўдзельніцы, што прыехалі сюды, змагаліся толькі за перамогу. У гэтым годзе пераможцамі сярод юнакоў стала каманда Рубельскай сярэдняй школы, якая набрала найбольшую колькасць ачкоў. Другое месца заняла каманда сярэдняй школы № 2 аграгарадка Альшаны, трэцяе – каманда Фядорскай сярэдняй школы, а чацвёртай стала каманда сярэдняй школы № 1 аграгарадка Альшаны.

Снимок1
Сярод дзяўчат не было роўных таксама камандзе з Рубельскай сярэдняй школы. Другімі сталі дзяўчаты гімназіі г. Століна, трэцяе месца заняла зборная сярэдняй школы № 1 г. Давыд-Гарадка, чацвёртай стала каманда Відзіборскай сярэдняй школы, а пятай – каманда сярэдняй школы № 1 аграгарадка Альшаны.

Снимок2
Кубкі пераможцам уручыў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Андрэй Аляксандравіч Дамашчук, а таксама павіншаваў дырэктар школы Міхаіл Ільіч Лемяза.
Пасля спаборніцтваў вучні разам з настаўнікамі наведалі магілу загінуўшага героя, каб ушанаваць яго памяць.

Ганна
МЕЛЬНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *