Садзейнічаць развіццю грамадства

 

боболович19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў ІІІ з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Сярод удзельнікаў былі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У тым ліку і дэпутат па Столінскай выбарчай акрузе Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч.

– У ходзе гэтага значнага мерапрыемства былі падведзены вынікі работы аб’яднання за апошнія пяць гадоў. Відавочна, што ідэалагічным стрыжнем “Белай Русі” была і застаецца падтрымка палітыкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Аб’яднанне за час свайго існавання набыло значны вопыт у многіх сферах жыццядзейнасці грамадства. У тым ліку і ў палітыцы. Патэнцыял “Белай Русі” можна выкарыстоўваць і для ўмацавання пазіцый краіны на сусветнай арэне.

Маніторынгі, што амаль кожны месяц праводзяць валанцёры арганізацыі, яскрава паказваюць грамадскае меркаванне па самых актуальных пытаннях. І гэтыя напрацоўкі будуць абавязкова выкарыстоўвацца ў тым ліку і пры распрацоўцы і прыняцці розных заканадаўчых актаў.

На будучы перыяд “Белая Русь” вызначыла для сябе такія напрамкі, як стымуляванне грамадскай і грамадзянскай актыўнасці праз узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады на адносінах канструктыўнага супрацоўніцтва. Намаганні будуць сканцэнтраваны на экспертызе законапраектаў і грамадскім кантролі, падтрымцы народнага прадпрымальніцтва. Важны момант – работа па выяўленні найбольш падрыхтаваных у прафесійным і ідэалагічным плане актывістаў, фарміраванне пераемнасці ў рабоце з моладдзю.

Улічваючы ўсё вышэйсказанае, можна зрабіць адназначны вывад, што “Белая Русь” яшчэ не  вычарпала свой патэнцыял. І яе будучыня цалкам звязана з жаданнем зрабіць нашу краіну квітнеючай і спрыяльнай для жыцця яе грамадзян.

Алена

КЛІМУШКА

 

Садзейнічаць развіццю грамадства: 1 комментарий

  • 26.01.2018 в 1:12 пп
    Permalink

    Засада. Не с тем сфоткались. У руля то новый теперь. Не?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *