Малады чалавек года-2017

На сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў ушанаваны пераможцы hаённага конкурсу «Малады чалавек 2017 года».

Снимок

Падведзены вынікі раённага конкурсу па прысваенні
звання “Малады чалавек года”.
Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта званне “Малады чалавек 2017 года” ў галіне сельскай гаспадаркі прысвоена спецыялісту па ідэнтыфікацыі і рэгістрацыі сельскагаспадарчай жывёлы ААТ “Палеская ніва” Ганне Алегаўне Бруцкай; у галіне эканомікі і прамысловай вытворчасці — пекару-майстру філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Столінскі хлебазавод Валянціне Алегаўне Мішковай; у галіне адукацыі і навукі – метадысту раённага навучальна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Софіі Сцяпанаўне Жук; у галіне дзяржаўных структур – начальніку рэзервовай пагранічнай заставы пагранічнай камендатуры “Рэчыца” Яўгену Юр’евічу Трацэўскаму; у галіне сілавых структур – оперупаўнаважанаму групы вышуковай работы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Алене Фёдараўне Вабішчэвіч; у галіне будаўніцтва – майстру будаўніча-мантажных работ Столінскай ДБПМК-32 Івану Юр’евічу Вячорку; у галіне фізічнай культуры і спорту – трэнеру-выкладчыку па дзюдо дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы г. Давыд-Гарадка Івану Іванавічу Сямейку; у галіне культуры – культарганізатару Столінскага гарадскога дома культуры Наталлі Іванаўне Пашкевіч; у галіне медыцыны – урачу анестэзіёлагу-рэаніматолагу Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы Кацярыне Анатольеўне Мазоль; у галіне абслугоўвання насельніцтва – спецыялісту аддзела дырэктыўнага крэдытавання цэнтра банкаўскіх паслуг № 121 у г. Століне ААТ “Бел-аграпрамбанк” Веры Пятроўне Яхнавец; у галіне транспарту, сувязі і камунальнай гаспадаркі – дыспетчару Столінскага раёна электрычных сетак Ігару Аляксандравічу Апановічу; у галіне прадпрымальніцтва – індывідуальнаму прадпрымальніку ЧСУП “Максеммілк” Алене Аляксееўне Кардаш.
Звання “Малады чалавек – адкрыццё 2017 года” ўдастоены навучэнец Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Максім Козел – у галіне культуры; навучэнец 11 «Б» класа Столінскай дзяржаўнай гімназіі Андрэй Шабунька – у галіне адукацыі і навукі; навучэнец дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы г. Століна Яўген Козел – у галіне фізічнай культуры і спорту.
Усе пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Галіна ГАШЧУК

Фота Аляксандра Нікіфарэнкі

Добавить комментарий