Турыстычная база «Прыпяцкі стан» чакае гасцей на Століншчыне

 

вітае Прыпяцкі станНаўрад ці маглі падумаць нашы продкі, што рака Прыпяць стане адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў Беларусі. Бо ў першую чаргу рака для іх была карміцелькай: у ёй лавілі рыбу, па ёй сплаўлялі лес, а ўзімку па лёдзе перавозілі нарыхтаваныя дровы і сена для жывёлы.Валанцэвіч Александр. jpg Зараз над воднай прыгажуняй узвышаецца сучасная турыстычная база “Прыпяцкі стан”. Знаходзіцца яна за чатыры з паловай кіламетры на ўсход ад вёскі Сямігосцічы, дзе, асабліва ў летні перыяд, можна заўважыць шмат машын з нумарамі розных абласцей. 

Маштабы будоўлі прыкметныя былі яшчэ ў 2012 годзе, калі за ракой пачалі з’яўляцца будаўнічыя матэрыялы. Месца было выбрана невыпадкова. І не толькі таму, што тут адныя з самых прыгожых краявідаў. На гэтай паляне яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя знаходзілася сядзіба пана Отта. Аб гэтым добра памятаюць старажылы вёскі, бацькі якіх працавалі ў яго рыбакамі. Лавілі рыбу, якую потым пан перапраўляў для продажу ў Польшчу. Гэтаму “бізнесу” перашкодзіла Другая сусветная вайна. Пан з’ехаў з Прыпяці назаўсёды, пакінуўшы пасля сябе многія збудаванні і нават сажалку, у якой разводзілі рыбу. Да слова, знаходзілі рэшткі панскай сядзібы і падчас будаўніцтва турыстычнай базы.  Потым яшчэ колькі гадоў на гэтым месцы размяшчаліся памяшканні рыбалавецкай гаспадаркі “Лахва”, а крыху пазней – пчальнік калгаса “17 партз’езд”.масток да лазні

Зараз тэрыторыя ўваходзіць у рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Сярэдняя Прыпяць», таму любая дзейнасць пад кантролем. Дазвол на будаўніцтва турыстычнай базы атрымала беларуска-германскае сумеснае прадпрыемства “Дамінік”  (таварыства з абмежаванай адказнасцю), якое больш за 25 гадоў з’яўляецца экспертам у галіне мытнай лагістыкі. Гэта стала магчымым дзякуючы дзяржаўнай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады, адной з задач якой было развіццё экатурызму і стварэнне адпаведнай інфраструктуры.повар - Мікалай Бурдыга

Аб тым, як ішло будаўніцтва, успамінае Яўген Кулеш – кіраўнік спраў турбазы, які тут працуе  з самага пачатку. За цудоўнае месцаразмяшчэнне будучай турбазы давялося паплаціцца праблемамі з дастаўкай. Палі, на якіх трымаецца будынак, былі забіты ў разліку на максімальны ўзровень вады. За апошнія гады, дарэчы, самым высокім ён быў у 2013 годзе. Таму ўсе матэрыялы дастаўляліся толькі па вадзе. І нават пясок перавозілі катарамі, а цэглу перадавалі “жывым” ланцугом.

Генеральным падрадчыкам з’яўлялася ААТ “ВікторыяГарантБуд” з Мінска. Займалася гэтае прадпрыемства і дызайнам.

Афіцыйнае адкрыццё зацягвалася і таму, што ўсе прадметы інтэр’ера вырабляліся па індывідуальных заказах. Напрыклад, мэбля прывезена з Лідскай мэблевай фабрыкі. Айчыннаму вытворцу даверылі і выраб тэкстылю для турбазы. Пакрысе дастаўляліся тэлевізары, абсталяванне для кухні і гэтак далей.

Уся электраэнергія, неабходная для работы турыстычнага комплексу, выпрацоўваецца дзякуючы сонечным батарэям, якія размешчаны на пляцоўцы.

І вось у жніўні гэтага года “Прыпяцкі стан” адчыніўся для адпачываючых. Як адзначыў начальнік інвестыцыйнага праекта “Прыпяць” Аляксандр Валанцэвіч, за гэты прамежак часу тут паспелі адпачыць госці з Украіны, Расіі, Польшчы, ЗША. Усе без выключэння засталіся задаволенымі і адзначалі самыя галоўныя плюсы: цішыню і яднанне з самабытнай беларускай прыродай. Такога ж меркавання і наведвальнікі з Мінска, Брэста і іншых гарадоў. Насамрэч, аналагаў такога турыстычнага комплексу пакуль няма ў нашым раёне.

віп-пакой

Гэта для вясковых жыхароў адпачынак на беразе ракі – звычайная справа. А для людзей, рабочы дзень якіх праходзіць у вялікіх шумных гарадах, пабыць на ўлонні прыроды – сапраўдная мара.

адзін з пакояў віп

Што чакае госця “Прыпяцкага стана”? Сучасная зала, падзеленая на некалькі зон. Можна пагрэцца ля каміна зімовым вечарам, пасачыць за апошнімі навінамі ў свеце перад тэлевізарам, паабедаць сваёй сям’ёй. Для большых кампаній ёсць вялікая абедзенная зала на 30 чалавек. Працуе бар і кухня, а повар прыгатуе стравы на любы густ. На другім паверсе знаходзіцца більярдны стол, для аматараў гульняў ёсць нарды, шашкі і шахматы.у зімовыя вечары можна пагрэцца ля каміна

Уражваюць хараством 18 пакояў, у кожным з якіх могуць размясціцца два чалавекі. Чатыры з іх VIP-статуса. Дарэчы, кошт аднаго месца на суткі – 50 рублёў. Для тых, хто любіць папарыцца, літаральна за некалькі метраў знаходзіцца фінская лазня. Дзве гадзіны на аднаго чалавека каштуюць 10 рублёў.

абедзенная зала разлічана на 30 чалавек

Прадугледжаны тут адпачынак для тых, хто захоча адасобіцца. На тэрыторыі знаходзяцца чатыры альтанкі, у якіх можна пасмажыць шашлыкі і паспрабаваць юшку. А самае галоўнае – атрымаць асалоду ад прыроды.упраўляючы Яўген Кулеш

Таму на турыстычнай базе можна праводзіць мерапрымствы любога кшталту: ад карпаратываў да вяселляў.

Зацікавіліся? “Прыпяцкі стан”  чакае вас!

Ганна  МЕЛЬНІК

Фота аўтара

 

 

Турыстычная база «Прыпяцкі стан» чакае гасцей на Століншчыне: 7 комментариев

  • 11.12.2017 в 3:28 пп
    Permalink

    Хотелось бы туда попасть на вечерок в хорошей компании, но цены кусаются! Для среднего класса не по карману! Клиенты валом не попрут,и цены пойдут плавно вниз)))

  • 09.12.2017 в 5:55 пп
    Permalink

    фаррелл, спасибо, при желании найти контакты не проблема. Дело в том, что «НП» утверждает, что материал носит информационный характер, хотя на самом деле это сомнительно

  • 08.12.2017 в 2:20 пп
    Permalink

    А мне кажется контакты не указаны потому что владельцы не проплатили рекламу. А без контактов какой прок от подобной статьи?

  • 07.12.2017 в 10:19 пп
    Permalink

    Редакция «НП», статья больше похожа на рекламу и, судя по комментариям, действует так же. А контактов действительно не хватает

  • 06.12.2017 в 3:09 пп
    Permalink

    Здравствуйте! Данная статья носит информационный характер, поэтому согласно законодательства РБ, мы не имеем права указывать контактные данные.

  • 06.12.2017 в 2:27 пп
    Permalink

    Именно!
    Рекламы и PR им не хватает!
    База шикарная!

  • 05.12.2017 в 11:25 дп
    Permalink

    А где узнать какие контакты??????
    нету ни сайта турбазы, ни группы в ВК!?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *