Навагодні конкурс: Ззяй-зіхаці, горад Столін!

 

volgograd_1Раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне аб правядзенні традыцыйнага агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый сярод арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян-уласнікаў аднакватэрных жылых дамоў горада Століна.

Для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе трэба да 20 снежня гэтага года выканаць афармленне сваіх будынкаў і прылягаючых да іх тэрыторый і падаць заяўку ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі раённага выканаўчага камітэта (каб. № 95, № 109, вул. Савецкая, 69, г. Столін).

Падвядзенне вынікаў адбудзецца да 11 лютага 2018 года.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: 2-40-81, 2-41-61.

Добавить комментарий