Мір – у краіне, мір – у доме, мір – у душы

IMG_0843 На мінулым тыдні ў Брэсце прайшла VI справаздачна-выбарная канферэнцыя Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру. Удзел у ёй прынялі і прадстаўнікі Століншчыны.

Напачатку мерапрыемства старшыня праўлення абласнога аддзялення Лідзія Мікалаеўна Раманюк расказала пра вынікі работы арганізацыі за апошнія пяць гадоў, а таксама задачы актыву фонду міру на перспектыву.

Кірункі дзейнасці фонду самыя разнастайныя. Можна вылучыць такія асноўныя праграмы, як “Клопат”, “Памяць народная”, “Дзеці Беларусі”, “Народная дыпламатыя”, акцыя “Дзіця міру”.

У межах названых праграм аказваецца матэрыяльная дапамога неабароненым катэгорыям грамадзян, праводзяцца дабрачынныя акцыі па зборЫ грашовых сродкаў на лячэнне дзетак, умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база тэрытарыяльных цэнтраў, медыцынскіх устаноў, арганізоўваюцца экскурсіі для дзяцей-сірот і іншае. Традыцыйным стала ўручэнне харчовых набораў адзінокім пажылым людзям, малазабяспечаным грамадзянам, удзел у правядзенні навагодніх мерапрыемстваў.

Выдаткоўваюцца сродкі і на будаўніцтва, рамонт і рэкансIMG_0860трукцыю помнікаў, воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, абеліскаў, правя-дзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнага кірунку.

З дапамогай сродкаў фонду міру рэалізоўваюцца і мерапрыемствы ў падтрымку таленавітай моладзі, аказваецца дапамога творчым калектывам. Таксама падтрымліваюцца сувязі з ініцыятыўнымі замежнымі неўрадавымі арганізацыямі, аздараўляюцца дзеткі ў Беларусі і за мяжой.

Адна, напэўна, з самых папулярных акцый – “Дзіця міру”. Яна праводзіцца з 2008 года па ініцыятыве Брэсцкага абласнога аддзялення фонду міру. Дзеткам, якія нарадзіліся ў Міжнародны дзень міру – 21 верасня, уручаюцца сертыфікаты, а мамам – падарункі. Так, за дзесяць гадоў у гэты дзень па нашай вобласці нарадзіліся 479 дзяцей.

Разам з тым, адзначыла Лідзія Раманюк, арганізацыі трэба ўдасканальваць узаемадзеянне з грамадскімі аб’яднаннямі і дзяржаўнымі структурамі, працоўнымі калектывамі, па месцы жыхарства. Неабходна ініцыіраваць правядзенне раённых і абласных мерапрыемстваў, маршаў міру і іншае.  Патрабуе новых падыходаў арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па здаровым ладзе жыцця, умацаванні інстытута сям’і, павелічэнні колькаснага і якаснага складу раённых арганізацый, прыцягненні ў рады фонду моладзі.

Пра работу Столінскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру расказала прысутным яе старшыня, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Святлана Васільеўна Піва. Яна заўважыла, што амаль усе значныя мерапрыемствы, што праходзяць на тэрыторыі раёна,  праводзяцца і пры падтрымцы фонду. Яго члены не застаюцца ў баку ад шматлікіх акцый і святочных, і забаўляльных, і пазнавальных падзей.

У рабоце канферэнцыі прымала ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Міхайлаўна Гагакава. У сваёй прамове яна адзначыла важнасць дзейнасці фонду міру  і пажадала надалей трымаць заваяваныя пазіцыі міратворчай арганізацыі. Таццяна Міхайлаўна ўручыла граматы Брэсцкага аблвыканкама лепшым членам абласнога аддзялення. Прыемна, што высокай адзнакі ўдастоена і Святлана Піва.

Алена КЛІМУШКА

Фота аўтара

Мір – у краіне, мір – у доме, мір – у душы: 5 комментариев

  • 11.12.2017 в 4:25 пп
    Permalink

    Домосед, очень содержательно. Продолжать с вами нечто обсуждать бессмысленно (вот тут будет уместно «а смысл?:)). Развивайте критическое мышление. тогда и откроется Вам смысл написанного

  • 11.12.2017 в 3:33 пп
    Permalink

    Серюня! Как вы любите писать: а смысл?))))

  • 06.12.2017 в 11:15 дп
    Permalink

    Домосед, переход на личности в стиле «сам дурак» не самый лучший способ вести дискуссию. Такой способ означает, что у оппонента нету аргументов. Вы меня опровергните, поставьте плюсы вместо моих минусов. А пока статья не обо мне. Не так ли?

  • 05.12.2017 в 5:34 пп
    Permalink

    Сергей, свет очей моих! Ваши комментарии практически всегда со знаком минус. а вы то сами что делаете для других? только исправно критикуете?)))

  • 05.12.2017 в 5:09 пп
    Permalink

    НЕ ВЕРЮ. «умацоўваецца», «арганізоўваюцца», «Выдаткоўваюцца «, » рамонт і рэканструкцыю», «рэалізоўваюцца», и так далее это всего лишь слова. Где имена, фамилии, кому выделили, где реконструировали, что реализовали и т.д. По факту группа людей неплохо устроилась выколачивая из бюджетников деньги в добровольно-принудительном порядке и все. Вот это может подтвердить любой бюджетник. А где реальные дела? реально средства идут на содержание бесполезной армады имитирующей деятельность. Даже в этой статье из реальных дел только «уручаюцца сертыфікаты». «Миратворчая арганизация»! Самим не смешно? Руки помыть охота после статьи. Лицемерие одно

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *