8 снежня ў Столінскім гарадскім доме культуры адбудзецца раённы агляд-конкурс “Навагодні фестываль-2017”

 

novyj_god8 снежня ў Столінскім гарадскім доме культуры адбудзецца раённы агляд-конкурс сюжэтна-ролевых праграм “Навагодні фестываль-2017”.

Да ўдзелу запрашаюцца работнікі клубных устаноў — дамоў культуры і бібліятэк, педагагічныя работнікі дзіцячых школ мастацтваў, устаноў дадатковай адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі.

Конкурсныя праграмы выступленняў уключаюць сюжэтна-ролевую праграму, творчы нумар – танцавальны, вакальны, інструментальны і г. д. і павінны адпавядаць тэматыцы агляду-конкурсу, мець арыгінальнае і сцэнаграфічнае рашэнне, цікавыя прыёмы актывізацыі аўдыторыі і ўмелае іх выкарыстанне, мастацкае, музычнае і тэхнічнае афармленне, высокі ўзровень выканаўчага майстэрства.

Пры ацэнцы праграм журы будзе ўлічваць арыгінальнасць і навізну сюжэта, відовішчнасць, артыстызм і мастацкасць выканання, выкарыстанне навагодніх традыцый, звычаяў і абрадаў, мастацка-вобразнае рашэнне сцэнічных касцюмаў і рэквізіту.

Журы вызначыць пераможцаў і прызёраў у трох намінацыях: “Лепшая навагодняя сюжэтна-ролевая праграма”, “Лепшае музычна-харэаграфічнае суправаджэнне навагодняй сюжэтна-ролевай праграмы”, “Лепшы Дзед Мароз і Снягурка”.

Пераможцы і прызёры намінацый будуць узнагаро-джаны спецыяльнымі дыпломамі і прызамі арганізатараў – аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела  адукцыі, спорту і турызму.

Запрашаем усіх жадаючых на прагляд конкурсных

 праграм.

Пачатак у 10.00 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *