Сочы – горад, дзе збываюцца мары

пташыц гена Пакрысе з горада, дзе амаль чатыры гады назад адбыліся XII зімовыя Алімпійскія гульні, Сочы ператварыўся ў пляцоўку для міжнародных форумаў і семінараў самых розных тэмаў і кірункаў. Адзін з такіх –  Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які адбыўся 14-22 кастрычніка гэтага года. Пашчасціла (як прызнаюцца самі ўдзельнікі) наведаць яго прадстаўнікам Столінскага раёна. Гэта ўрач-рэнтгенолаг  Столінскай раённай цэнтральнай бальніцы Генадзь Антонавіч Пташац, студэнтка Брэсцкага педагагічнага ўніверсітэта імя  А. С. Пушкіна факультэта  філалогіі Крысціна Рыгораўна Пратасавіцкая, магістрант Брэсцкага  педагагічнага ўніверсітэта А. С. Пушкіна факультэта фізічнага выхавання  Мікалай Міхайлавіч Вабішчэвіч. Для ўсіх трох такая паездка адбылася ўпершыню. Безумоўна, уражанняў і эмоцый прывезлі з сабой многа. Таму будзе справядліва падзяліцца імі  з чытачамі газеты “Навіны Палесся”:пташыц

Генадзь Пташац:

– Што мяне здзівіла, гэта маштаб фестывалю. Толькі ўявіце: удзельнікамі яго сталі 30000 чалавек са 188 краін свету! Можна сказаць, Сочы стаў планетай моладзі. Столькі розных моў, столькі цікавых людзей – ты пастаянна знаходзіўся ў вялікім вадавароце навін, падзей, фактаў. Уразілі выставы, якія былі арганізаваны расійскай карпарацыяй «Роскосмос» і «Роснано». Увогуле гэтых выстаў было столькі, што не хапала часу ўсе наведаць, нягледзячы на вялікае жаданне. Мне як практыкуючаму ўрачу было цікава пабачыць апошнія распрацоўкі ў медыцыне. Пакінула ўражанне наведванне алімпійскіх аб’ектаў, якія будаваліся спецыяльна для XII зімовых Алімпійскіх гульняў. Усе яны ў цудоўным стане.

Велізарная чарга была на семінар Ніка Вуйчыча, імя якога вядома кожнаму. Гэты чалавек сапраўды выконвае вялікую місію на зямлі, бо кожнае яго слова кранае сэрца. Гэта было відаць па тварах выходзячых з залы слухачоў.

Упэўнены, што фестываль такога маштабу кожнаму ўдзельніку даў зразумець, што будучыня ў яго руках і менавіта ад яго рашэнняў і жыццёвай дзейнасці будзе залежаць будучыня планеты.

Крысціна Пратасавіцкая ПЦ Крысціна Пратасавіцкая:

– Тое, што ўразіла мяне найбольш, – гэта шчырасць і адкрытасць, якая панавала на фестывалі. Усё было настолькі па-сапраўднаму, настолькі зразумела і даступна. Нягледзячы на вялікую колькасць удзельнікаў, кожны мог знайсці для сябе адказы на пытанні, якія яго хвалююць. Усе семінары, платформы патрабавалі не проста слухача, а актыўнага чалавека са сваім меркаваннем і пунктам погляду. Мне як будучаму журналісту гэта было асабліва даспадобы.

На палітычных дыскусіях перад моладдзю выступаў міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў. Ён заклікаў моладзь кампенсаваць тое, пра што не могуць дамовіцца дарослыя палітыкі. А таксама выказаў спадзяванне, што такія фестывалі дапамогуць захаваць мірнае становішча ў свеце ў будучыні. Вельмі карыснымі былі дыскусіі, якія праводзіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава. Разам з удзельнікамі яна наведала сесію «Фэйкавыя навіны як пагроза лічбавай дыпламатыі». Зносіны афіцыйнага прадстаўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства з гасцямі працягваліся амаль пяць гадзін замест запланаваных дзвюх з паловай. Яна грунтоўна адказвала на кожнае пытанне. Я ўпершыню мела магчымасць увачавідкі бачыць гэтых людзей. І магу сказаць, што ўжывую як Сяргей Лаўроў, так і Марыя Захарава – людзі намного больш эмацыянальныя, чым на тэлеэкране. Магу сказаць дакладна: пасля гэтага фестывалю мяне зацікавіла палітыка.

І, безумоўна, – знаёмствы з  моладдзю розных краін. Напрыклад, хлопец з Аргенціны расказаў, як цяжка ў іх з пошукам работы. І шчыра здзівіўся, калі даведаўся пра наша размеркаванне выпускнікоў ВНУ.

Два дні  я працавала на пляцоўцы нашай краіны. Да Беларусі столькі цікаўнасці! Асабліва да сімволікі, да нашага нацыянальнага адзення. Значным плюсам, якім я магу ганарыцца: было веданне англійскай мовы!

мікалай вабішчэвічМікалай Вабішчэвіч:

– А вось мяне пакарыла сяброўская атмасфера, якая панавала на фестывалі. Усе ўсміхаліся, нават калі не разумелі дасканала адзін аднаго. З дапамогай жэстаў, мімікі, ну і гаджэтаў, канешне. Гэта было вельмі весела.

Мне пашанцавала пабываць ужо у другой сталіцы Алімпійскіх гульняў – Пекіне. Там таксама быў  фестываль, але вось з камунікацыяй было намнога цяжэй. Без экскурсаводаў мы не маглі нікуды выйсці. Нават на англійскай мове ў Кітаі мала хто размаўляе.

А ў Сочы адчуваеш сябе, нібы дома. Прычым, столькі нацыянальнасцяў, але, дзякуй Богу, ніякіх канфліктаў паміж сабой не вялося. І справа ў тым, што прыехалі сюды з карыснай мэтай – аб’яднацца дзеля захавання міру на зямлі!

Ганна МЕЛЬНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *