Свята тых, хто дорыць свята

У мінулую пятніцу, 6 кастрычніка, у Столінскім ГДК адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў культуры.

У фае ўдзельнікаў мерапрыемства сустракала цікавая выстаўка з літаратурнай падборкай да 500-годдзя кнігадрукавання, вырабамі рукадзелля і кветкавымі кампазіцыямі.  Прадстаўнікоў самай творчай прафесіі і невычэрпнага натхнення віталі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сідарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба, першы сакратар раённага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Вадзім Заруба.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта Сяргей Фёдаравіч павіншаваў культработнікаў раёна з прафесійным святам, падкрэсліўшы важнасць творчай справы, якой мы захапляемся і ганарымся, якую чакаюць у гарадах і вёсках маладыя і людзі с сівізной і за якой стаіць карпатлівая штодзённая праца. Сяргей Сідарэвіч уручыў заслужаныя ўзнагароды раёна.

За актыўную творчую дзейнасць, дасягнутыя поспехі, папулярызацыю народнай творчасці і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана мастацкі кіраўнік Рубельскага СДК Валянціна Лемяза, Падзячным лістом раённага выканаўчага камітэта – настаўнік Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Валянціна Палхоўская, Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў – дырэктар Дома народнай творчасці аграгарадка Фядоры Святлана Гунько.DSCN8842

DSCN8872  

За добрасумленную працу, актыўную творчую дзейнасць і ў сувязі з Днём работнікаў культуры граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ўзнагароджаны інжынер па абслугоўванні гукаўзмацняльнай апаратуры Столінскага ГДК Віталь Калавур, дырэктар Давыд-Гарадоцкай ДШМ Вадзім Козел, мастацкі кіраўнік Асаўскога СДК Жанна Квятко, бібліятэкар бібліобуса Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Ніна Кудрык, бібліятэкар Дубайскай сельскай бібліятэкі Людміла Вярэніч, народнае аматарскае аб’яднанне “Гарынскія папрадухі” (кіраўнік Ірына Вабішчэвіч) і рэжысёрска-пастановачная група пры правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2017”  (кіраўнік Алена Дубойская).

Дыпломам і каштоўным падарункам Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за лепшую арганізацыю і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для ўдзельнікаў жніва-2017 сярод творчых калектываў вобласці ўзнагароджаны народны клуб аматараў  песні “Ярок” (кіраўнік Валерый Шуркала).DSCN8873

Ганаровыя граматы РК ГА “БРСМ” за знаходлівасць і арыгінальнасць пры рашэнні пастаўленых задач і ў сувязі з прафесійным святам атрымалі культарганізатар Столінскага ГДК Наталля Пашкевіч, вадзіцель аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Мазановіч і настаўнік Альшанскай ДШМ Валянцін Шасцюк.

У зале прысутнічалі ганаровыя госці – ветэраны культуры. Іх прывіталі дружнымі апладысментамі і ўручылі кветкі.  DSCN8878

Штогод вялікі атрад работнікаў культуры папаўняецца маладымі спецыялістамі.  Сёлета да яго далучыліся выпускнікі Брэсцкага музычнага каледжа — Дзіяна Гунько і Аляксей Будзько і Пінскага каледжа мастацтваў — Ганна Чмуневіч, Васіль Мельнік і Юрый Ляшкевіч. З першым рабочым месцам іх павіншавала і ўручыла сувеніры старшыня райкама галіновага прафсаюза Людміла Пешка. У сваю чаргу моладзь падрыхтавала творчае віншаванне калегам і выступіла ў сваім жанравым напрамку: акадэмічныя і эстрадныя спевы, інструментальная музыка і харэаграфія.

Свой падарунак работнікам культуры падрыхтавалі ўдзельнікі танцавальных калектываў Столінскага ГДК пад кіраўніцтвам Алены Волкавай.DSCN8919 

Святочную праграму працягнуў канцэрт вакальнай групы “Адзінства” Пінскага пагранічнага атрада, у выкананні якой прагучалі песні з рэпертуару ансамбля “Песняры” і хіты мінулых гадоў.DSCN8927

х х х

Пятага кастрычніка ў г. Бяроза адбылося абласное святкаванне Дня культработнікаў. У ім прыняла ўдзел і дэлегацыя Століншчыны.DSCN8948

Падчас ушанавання работнікаў за добрасумленную працу і дасягнутыя поспехі Падзячны ліст абласнога Савета дэпутатаў быў уручаны настаўніку Столінскай дзіцячай школы мастацтваў, кіраўніку народнага інструментальнага ансамбля “Брыз” Фёдару Вайцяхоўскаму. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі ўзнагароджана намеснік галоўнага бухгалтара аддзела культуры, актыўная ўдзельніца народнага калектыву “Церабяжоўскія харашухі” Валянціна Гузіч.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *