Інфраструктура – па максімуму

 

IMG_074517 кастрычніка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч правёў асабісты выязны прыём грамадзян у аграгарадку Дубай.

Да народнага выбранніка мясцовыя жыхары прыйшлі з хвалюючымі пытаннямі. Усе праблемы тычыліся паляпшэння ўмоў жыцця вяскоўцаў. Так, людзей турбуюць: працэс газазабеспячэння, пракладкі водаправода ў другой частцы Дубая, перабоі з электрычнасцю, медыцынскае абслугоўванне, а таксама даступнасць мабільнай сувязі.

Усе пытанні ўзяты на кантроль і па іх будуць дадзены адказы.

Алена  КЛІМУШКА

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *