Жыццё – гэта добры настрой і творчасць

 


3Ганна Пешка – індывідуальны прадпрымальнік па статусе і творчая асоба па натуры.

Нягледзячы на дынамічнае жыццё, Ганна паспявае спланаваць свой графік клапатлівай жонкі і мамы так, што хапае часу на ўсё: і на дзвюх дачушак-гарэз, і на прыгатаванне практычна

рэстаранных страў, і на стварэнне прыгажосці на падворку.

4На апошнім – у любы час года прыгажосць. Нават зараз, калі восень пачала адлічваць свае дзянькі, тут квітнеюць ружы самых разнастайных гатункаў,  распусціла свае гронкі шыкоўная мяцёлчатая гартэнзія Ваніла Фрэйз, не здае сваіх пазіцый петунія – адна з любімых раслін Ганны.  Раней красаваліся многія сарты лілей і іншыя кветкі лета.

Усмешлівая і камунікабельная Ганна Пешка прыхільніца парадку ва ўсім.   Яе акуратныя  і дагледжаныя высокія градкі радуюць не толькі эксклюзіўным для нашага вока выглядам, а і адмысловым ураджаем, таму што яны не толькі эканомяць час гаспадыні, а і з’яўляюцца больш прыдатнымі і цёплымі для раслін. Выдатна на іх сябе адчувалі сёлета памідоры, гарошак, клубніцы, цыбуля…  І гэта цудоўна бачна на адным з летніх яшчэ фота. На падворку шмат ягад для дзятвы – рэмантантная маліна, парэчкі, агрэст, буякі…

У арсенале гаспадыні ёсць і яшчэ адно не банальнае захапленне: яна займаецца вырошчваннем вешанак. Купіла аднойчы міцэлій гэтых смачных грыбоў і ён цудоўна прыжыўся на пяньках на сядзібе…

1

Сябры і блізкія ведаюць: хочаш зрабіць прыемнае Ганне – падары ёй расліну. Што і зрабіў не так даўно яе муж Васіль. На дзень нараджэння жонкі падарыў ёй цэлую калекцыю вечназялёных раслін, якія вельмі падабаюцца Ганне.  Клумбы ўпрыгожваюць самыя розныя іх сарты: туі (у тым ліку шарападобная Даніка), некалькі відаў ядлоўцу і інш. 

Сярод хобі маладой, але ўжо вопытнай гаспадыні – касметалогія. Пра касметыку Ганна ведае практычна ўсё – ад дэкаратыўнай да касметыкі па догляду. Сама аддае перавагу натуральнай касметыцы – як прамысловага вырабу, так і свайго ўласнага.  Не лянуецца самастойна зрабіць маску цікрэм. Захапляецца натуральнымі эфірнымі масламі, якіх у яе калекцыі больш за дзясятак.

2Але якой бы цудоўнай гаспадыняй Ганна ні была, у першую чаргу яна цудоўная мама для сваіх “кнопак” – пяцігадовай Дарынкі і трохгадовай Ліянкі.  У той час, як любімы тата – майстар на ўсе рукі – робіць ім шыкоўны катэдж для Барбі, мама ўласнымі рукамі стварае для лялек мяккую мэблю і прадметы лялечнага інтэр’еру…

Як бачым, нават да выбару імёнаў для дзетак Ганна падышла таксама творча. Як і заўжды па жыцці…

Лілія ГУШЧА

Фота

Аўтара

Жыццё – гэта добры настрой і творчасць: 2 комментария

  • 19.09.2017 в 1:33 пп
    Permalink

    Sofa, я не редактор, но если вы следите за публикациями, то не всегда))). Иногда даже публикуют, что не сами пишут)))

  • 19.09.2017 в 8:19 дп
    Permalink

    Уважаемый редактор! Вы читаете то, что публикуете?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *